Пра генія Толіка, вялікага працаголіка

Людзей не бывае многа – бывае дахуя даўбаёбаў і мала часу, каб іх адстраляць. Толік жыў з бацяй і чуў ад яго гэтую фразу перад сном кажны вечар. Псіхолагі сказалі б – пізьдзец пацану, але не. Толік вырас малаччынкай, а баця здох як клоп. Мамку Толік амаль ня знаў, бо яна іх кінула і паехала ў сталіцу заваёваўць славу. Але ўсё, чаго яна дабілася – гэта Вячаслаў Русланавіч, хірург і дземіург зь нізкімі расцэнкамі, які ўзяў яе ў супругі, а потым прадаў на органы. І цяпер маміны ногі ходзяць па Парыжу, рукі шывеляць пальцамі ў Сінгапуры, пячонка ваюе з бухлом у Дублінскай вобласьці, а ягадзіцы з цыцкамі грэюцца на сонцы ў даліне Сакрамэнта.

Толік вырас разумным як дзельфін і наіўным, як калабок. Адным узмахам зьвіліны скончыў чатыры інсьцітуты, вымахаў мазгамі так, што Энштэйна с Капернікам нахуй выкінулі з вікіпедзіі і папулярных брашур як нянужных букашак.  Бо Толік зрабіў купу адкрыцьцяў. Напрыклад, адкрыў васемнаццаць планет з гуманоідамі, якія тут жа прыляцелі і аказаліся нармальнымі пацанамі. Праўда, праз год панараджалася купа хуй паймі якіх дзяцей, а рынак парнухі атрымаў новае міжпланетнае дыханьне. Потым даказаў, што пекла ўсё-такі існуе і нават адправіў туды пару энтузіястаў. Тыя прывезьлі купу фотак і відэа, на якіх усе ўбачылі – там хуёва і страшна. Вось толькі дзьябла і чарцей няма, а ўсім запраўляюць канвеерныя механізмы. Дарэчы, аказалася, што і бога няма.  

Але ўсё гэта фігня. Бо Толіку хацелася зрабіць прарыў у навуцы і міразданьні, каб у сьвеце стала больш дабра, а ня бляцкіх цеарэм і законаў. І паехаў ён ў дзярэўню, дзе жыла баба Сьвета і дзед Філакцет – набрацца сьвежага ветру ў галаву. А дзярэўня тая, трэба сказаць, стаяла на ветрэным месцы.

Баба Сьвета ўсё жыцьцё стаяла ракам у калгасе, а пасля пенсіі – на сваім агародзе. Гэтай пазіцыі яе навучылі далёкія продкі. Традыцыя стаяць ракам беражна перадавалася ад пакаленьня да пакаленьня, і баба аніразу і ні на грам яе не спаганіла. Замуж за дзеда яна выйшла, бо меў красівае імя, мазгі і доўгі пісюн. Ён не любіў насільства, і калі п’яныя мужыкі давалі яму па нюхалу, стаічна выціраў рукавом крывішчу і мірна прапаноўваў ім разам пайсьці ў поле нарваць букет люпінаў. Дзед Філакцет ня мог глядзець, калі рэжуць сьвіней, курыц і фрэдак, калі топяць коцікаў і б’юць чобатам па хрыбту сабачак. Хуй яго ведае, чаму дзед выжыў сярод сялян у іх суровай нацысцкай атмасферы, якая ператварае чалавека ў дурную сьвістульку, а не бажэсьцьвены клавесін. Відаць, таму цярпелі Філакцета, што меў на нагах па шэсьць пальцаў і бацюшка ў царкве ўсім вушы прапізьдзеў ціпа гэта знак божы. Некаторыя прыхаджане нават руку цалавалі Філакцету і замест ката першым пускалі ў новую хату.

Толік прывёз з сабой у сяло торбу колб з рознымі бацыламі, калькулятараў, кніжак плюс мошчны кампуцер з кнопкамі. Днямі і начамі сядзеў ён за работай пад коўдрай, бо дзед з бабай забаранялі, казалі што асьлепне і што па начах ня сьпяць толькі гітлеры і вошы. За месяц на прыродзе ён выпіў сорак літраў малака, шэсьць разоў уступіў у гаўно, перажыў тры дрыстачкі, а ў канцы, зрабіўшы Адкрыцьцё Веку, напіўся за клубам з трактарыстамі і трахнуў калгасную бухгалцершу Вераніку, у якой былі нямытыя вухі, а на нагцях наклееныя сярдзечкі.

Увечары, калі ўсе ляглі на бакавуху, Толік падышоў да дзеда, адшчыпнуў пару валасінак, кінуў у колбачку, а нараніцу зь яе вырас клон дзеда. Бабу Сьвету Толік кланіраваць нават і ня думаў, бо яна часам бывае злая, а злы чалавек з гэтага прыдуманага элексіра не вырастае. Ды і нашто іх множыць – хай выдыхаюць, раз жыць ня ўмеюць.

Карацей, праз тыдзень стала ў Толіка два дзясяткі дзядоў Філакцетаў. Усе такія добранькія, прычасаныя, у чысьценькіх кашулях, новых галошах. Як выйшлі яны на вуліцу – сяляне ажно пасінелі ад страху. Мужыкі адразу падумалі – “усё, будуць пізьдзіць”, а бабы – пра канец сьвету. Жыць адразу стала хораша – ані махачаў, ані алкагалізму. Дзяды Філакцеты, якіх хутка стала пара тышч, занялі ключавыя пазіцыі спачатку ў сяле, а потым і ў раёне.

А Толік паехаў у сваю сталіцу і стаў новым Геніем. Атрымаў усе-прыўсе прэміі. Нобелеўскую медальку ён падстаўляў па вечарах пад кружачку з індзійскай гарбаткай.  Толіка праклялі Папа Рымскі і ўся праваслаўная брація. Мусульмане проста ёбнуліся ад злосьці, але нічо зрабіць не маглі, бо Толіка ахоўвалі 500 ажыўленых ім Брусаў Лі і восем Швацнэйгераў – для красаты. Калі ён знайшоў магілу Робін Гуда і наштампаваў іх пару соцень тысяч – на ўвесь сьвет заверашчалі ўласьць імушчыя багацеі і неімушчыя яе мільёны баньдзюганаў.

Ня знаю, чым скончыцца гэтая рэвалюцыя. Знаю толькі, што нехуй вешаць нос і іншыя органы на вешалку. Памагайце Толіку ябошыць свалачэй і множыць дабрату, нават калі у вас няма гэтага чудзеснага элексіру. Бо жыцьцё – яно вам ня мульцік пра Віні Пуха: каб не прыйшлі да вас нахабныя мардатыя жывёлы і ня зьелі ўвесь мёд, трэба аб’ядноўвацца і бараніць свае норы. Ну і ведаць: ёсьць недзе Толік, які ў фінале выйдзе на міравую сцэну і зробіць гопнікам татальнае гестапа.