Пралетарскія лімэрыкі

Пераклад: 
паэзія, вершы, беларуская мова, пераклад

Ад перакладніка. У ХХ-м стагодзьдзі лімэрык канчаткова перастаў быць нявінным дзіцячым або абсурдным вершыкам і стаў пераважна вершыкам для дарослых. Вось толькі некалькі цытатаў: “Пра лімэрыкі я магу сказаць толькі тое, што найлепшыя зь іх – абсалютна не для друку” (Арналд Бэнэт); “Няма іншага выйсьця, як пакінуць іх вуснай традыцыі” (Бэрнард Шоў); “На маю думку, адзіны кшталт лімэрыкаў, які мае нейкую літаратурную вартасьць – лімэрыкі выразна раблезіянскія” (Артур Ўімпэрыс); “Ёсьць тры кшталты лімэрыкаў: тыя, што можна расказваць пры дамах; тыя, што варта расказваць бяз дам, але можна – пры духоўных асобах; ну і – ЛІМЭРЫКІ” (Дон Маркўіз). Найбольш поўная анталёгія сучаснага “раблезіянскага” лімэрыку пад рэдакцыяй Гершана Лэгмана налічвае 2750 адзінак. Народная творчасьць захавала асноўныя прынцыпы лімэрыку: гумар, незвычайныя (часам выкшталцоныя) рыфмы, шырокае выкарыстаньне існых і няісных геаграфічных назоваў. Як выключэньне зьявіліся і напісаныя лімэрыкавай страфой даўжэйшыя творы – бадай, найдаўжэйшым зь іх ёсьць перакладзены тут намі верш, запісаны ў ЗША ў 1943 годзе.

Палітычная ёсьць геаграфія,
Нат эстэтыка і біяграфія –
У любой галіне
Маркс плады свае жне –
Вось вам клясавая парнаграфія.

О, працоўны больш дурнем ня будзе,
Бо і ён мае працы арудзьдзе –
Серп, а болей дубец
Паўстае, каб агрэць
Тых, хто служыць фашысцкай паскудзе.

Міс Дэ Вон мела фабрыку майтак
Для дачушак, бабулек і матак – 
У празрыстай трусьні
Дзень ляжала пры дні –    
Ім рэкляму рабіла сама так.

Ласы выгляд буржуйкі й шалавы
Ацаніў бы і левы, і правы –
Маркс, каб кінуў пагляд
На яе ладны зад,
Перагледзеў марксізму б падставы.
 
Прыпыніла вытворчасьць спадарычна,
Камунякаў па яйцах ударыўшы.
“Хай ідуць яны на”
(З гжэчных колаў яна),
І дастала бутэлечку з марачным.

Джоўзэф Сьміт – дужы грузчык партовы,
Што я…цца заўсёды гатовы, –
З пачуцьця салідарнасьці
У пікет пажадаў пайсьці
Каля брамы фабрычнай будовы.

Вартавы быў сцыклом і штрэйкбрэхерам –
Напалоханы мітынгу вэрхалам, 
Дакладае Дэ Вон,
А Дэ Вон: “Пайшоў вон,
Раз баісься – баяцца іх не хер нам”.

Плян Дэ Вон: пры нагодзе папойкі
Трэба спраўдзіць, наколькі Джоў стойкі.
Кліча Джоў яна ў дом
Ды частуе віном –
Пачастуй яе хрэнам, дый толькі!

Той у Джоўзэфа ўстаў, як цурбалак,
Ды ён поглядаў левых, трывалых:
“Браць у рот кожны струк – 
Гэта трук паняў-сук,
а Народ любіць простых давалак!

Заляцайся да сарамаценьняў
Гэткіх самых, як ты, багацеяў! 
А рабочага ткні
Пасярод валасьні –
На ... твае майткі вярцеў я!”

На канапе ў фабрычнай канторы,
Паказаў ёй Джоў нораў суворы
І свой чэлес, які
Маюць працаўнікі
Большы, чым буржуін некаторы.

Гэтак Джоў першым стаў з пралетарыяў,
Што насеньне рабочае ўпарыў ёй:
То ж бо ікры ў Дэ Вон
Закідалі здавён
Толькі фашыкі з шэрагу арыяў.

Джоў вярнуўся, да млосьці даведзены…
“Што, да курваў хадзіў на агледзіны?”
“Не! Які ўжо тут блуд,
Як пакутуе люд!
Я расхістваў буржуйку зьсярэдзіны!”

Тая радая ўчынку, гарэзьніца:
Мусіць Джоў адпачыць і акрэсьліцца. 
Толькі Джоў – во быў зьдзіў! –
Кветку ў ёй засадзіў:
Кветка вырасла празь дзевяць месяцаў.

Хто мог ведаць, што так атрымацьмецца?
Грэх Дэ Вон адпрацоўвае маціцай.
Шчэ ня вылез малы –
Дактары пад сталы:
“Пралетарыі”, вые, “яднайцеся!”

Я ж маральлю хачу завяршыць:
Вас заўсёды падмане фашыст!
А пралетарыят 
Дужа любіць дзяўчат,
Дык хадзіце налева грашыць.

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

Пераклад:
Макс Шчур

Мой дом стаіць сярод зялёных скал,
някошаны мой двор збуцьвеў заўчасна.
Галіны ўсе лаза перапляла,
тырчыць каменьне, быццам зубы зь дзяснаў.
Вунь чаплі ловяць рыбак у стаўку,
зрывае малпа дзікі плод на кручы.
У цені дрэў сабе я мармычу
апавяданьні з кніг пра Неўміручых

Пераклад:
Макс Шчур

От, нішто сабе ўмалот!
Мне хапае ўзнагарод!
Вунь, шэсьць штук ужо й на сьпіне —
Я як елка ў Новы год!

Сунімаць чарговы раз
Шчыры гнеў народных мас
Для мяне няма карысьці:
Сам за зло трымай адказ!..

Недарэка зь недарэкаў — а як закукарэкаў! Злуецца цар, — ды паспрабуй, удар! Іншы стаў час, не даруюць абраз! Выйшаў цар з палаца, воўкам зірк — а на пляцы ўся чыста краіна пасьпела сабрацца!

Пераклад:
Макс Шчур

Вышэй за мігуткасьць форм,
Вышэй за крыкастасьць фарб,
Вышэй ад праўды самой
Я стаўлю тваё імя

Пераклад:
Макс Шчур

Зноў ты нешта не ў сабе!
Вунь і ваўка на губе!
Ой, змарнуеш ты здароўе
Ў палітычнай барацьбе!..

Пакаштуй заечы гной —
Во дзе сродак, брат ты мой!
Мёд яго пераўзыходзіць,
Мабыць, толькі смакатой!

Праўда, горла ён дзярэ,
Хто-ніхто зь яго і мрэ,
Але хто ператрывае —
Тых і старасьць не бярэ!..