Паўстаньце, выклятыя сьвету,
хто ў цемры й голадзе блукаў!
Наш розум больш ня сьцерпіць зьдзеку
і хутка выбухне вулкан!
Сатры мінуўшчыну дазваньня,
натоўп рабоў, рыўком адным!
Cьвет неўзабаве іншым стане,
хай мы нішто — дык будзьма ўсім!
Быць — вось у чым рызыка. Рызыка, што быцьцё будзе для нас нудным, калі мы яго не зразумеем. Але разуменьне — у засваеньні. А засваеньне магчымае пасярэдніцтвам красы.
Нядаўні перапынак у нашай літаратурна-падрыўной дзейнасьці ўстурбаваў нашых чытачоў настолькі, што яны сталі пісаць нам на наш і-мэйл litrazh@gmail.com і нават падтрымліваць нас праз Patreon! Дзякуем шчыра! Гэта акурат тое, чаго мы хацелі!
Кіраваны густ ёсць адсутнасцю густу. Гэтак жа як кіраваны выбар ёсць адмовай ад выбару. Зацверджаная і дазволеная доза культурнасці нудная, як прагноз надвор’я. Бо тэксты ажываюць толькі тады, калі мы пачынаем іх чытаць.
4 Панюшкі і Мне Ўставіла,
У ложку ў майтках,
у левай руцэ шматок бавоўны,
тыповы дэгенэрат,
прысмак крыві ў роце
прысмак Фатэлю ў Зубнога
музыка, Гучныя Аперджыё Вечнасьці —
сава ў акулярах шрайбае ў
халоднай цемры —
Хай лепш бы набывалі сабе падручнікі і вучылі нармальную мову,
Сталі б прынамсі камандаю булачнікаў, што могуць паставіць подпіс.
Мы ж былі мяснікамі, бо жылістыя рукі нашыя сталі ланцугом праўды,
Галасы — кіпучым металам, з якога адліваецца меч справядлівасці.
Дваццаць тысячаў ртоў сталі адным ротам, які смокча вялікі свісток.
Гэта Кубак Генералісімуса, дзетка!
Гэтаму герою не бракуе стылю, густу, мужчынскага шарму, жыцьцёвага досьведу, шчырасьці, ведаў і здольнасьці да іх арыгінальнай інтэрпрэтацыі, — чаго яму бракуе, дык гэта самакрытыкі. Аўтар ну так ужо імкнецца выклікаць да яго/сябе, адыходзячага з сцэны белага й пухнатага старога Акелы, спачуваньне чытача, што ў выніку выклікае хутчэй спачуваньне да ягонага/свайго антыпода — маладога кар’ерыста Імбрыка.
Я доўга сядзела ў той першы дзень у пабе і чытала далей пра вялікую дарогу Ганны, на якой яна сустракае іншых beggars of love. Якія ўсе, бы наркаманы без наркотыка, пакутуюць, бо іх не любяць тыя, каго яны любяць. Яны вандруюць, каб пакутаваць, і пакутуюць, каб вандраваць.
Няўжо няма Адказу?
а ты адказваеш, няўжо заўсёды павінен быць нейкі Адказ?,
вось каб я мог сказаць Так ці Не —
дзякуй Богу што я ня Бог! Дзякуй Богу што я ня Бог!
Паэзія нічога не дае. Яна залішне заглыбленая сама ў сябе, каб яшчэ кагосьці цікавіць. Яна замкнулася ў сабе, у сваёй пазбаўленай зьместу выключнасьці, тым часам як рэальны сьвет ідзе далей сваёй дарогай да катастрофы, і ніхто ўжо яму ў гэтым не зьбіраецца замінаць. Паэзія ўмее толькі аплакваць страчаны сьвет, і больш нічога.
А потым дзень, дзень па абедзе
калі прадпісаныя скончыліся дні.
Усе ў сьвяточным,
крыху ўгнуўшы плечы,
наперадзе цаглянай брамаю труну выносяць,
сонца — тлустая нявеста ў белым,
іржа на горцы, быццам залаты абклад.