Адам Загаеўскі

Adam Zagajewski – паэт, эсэіст, празаік, чалец рэдакцыі выданьня "Zeszyty Literackie". Нарадзіўся ў 1945 г. у Львове, у 1968-м скончыў кракаўскі Ягелонскі ўнівэрсытэт (магістар псыхалёгіі), з 1982-га да 2002-га г. жыў у эміграцыі, выкладаў у Г’юстанскім, пазьней у Чыкагскім унівэрсытэце. Найноўшыя паэтычныя нізкі: “Powrót” (2003), “Anteny” (2006), “Niewidzialna ręka” (2009), “Asymetria” (2014).

Пераклад:

Мы спрачаемся пра клясы й слаі грамадзтва, але ў штодзённасьці кожнага дня жывем не ў грамадзе, а ў самоце. Мы ня ведаем, што рабіць з момантам прасьвятленьня, ня ведаем, як яго захаваць.

Пераклад:

Ці любіш ты словы так, як любіць нясьмелы штукар хвілю цішы –
пасьля сканчэньня выступу, калі ён сам у шатні пустой, у якой
гарыць смаляным тлустым полымем жоўтая сьвечка?