Алехандро Хадароўскі

Alejandro Jodorowsky Prullansky – рэжысёр, пэрформэр, пісьменьнік, псыхамаг, выкладальнік таро й многае іншае. Нарадзіўся ў 1929 г. у Чылі, у сям’і гэбрайскіх эмігрантаў паходжаньнем з Украіны й Беларусі (дзявочае прозьвішча маці – Пружанская). Маладосьць правёў у Сант’яго, дзе зь сябрамі займаўся “паэтычнымі актамі” й тэатрам, у 1952 г. зьехаў у Парыж “ратаваць сюррэалізм”. Працаваў харэографам і драматургам, супрацоўнічаў з Марысам Шэвалье й Марсэлем Марсо, вывучаў пантаміму. У 1960 г. зьехаў у Мэксіку, дзе распачаў кар’еру тэатральнага рэжысёра і ладзіў адныя зь першых пэрформансаў (“эфэмэраў”). Аўтар шэрагу культавых коміксаў (такіх як “Інкаль” або сторыборд да незавершанага фільма “Дзюна”, 1974), а таксама мастацкіх фільмаў: “Фандо і Ліс” (1962), “Крот” (1970), “Сьвяшчэнная гара” (1973), “Сьвятая кроў” (1989), “Танец рэальнасьці” (2013) і іншых.

Пераклад:

Вярніцеся на зямлю! Час маладосьці мінуў і ператварыў вас у старых банкрутак! А спадара графа забілі невядомыя, засунуўшы яму галаву ў дупу ягонага каня! Ніякія залётнікі па вас не прыедуць, а ўласнай карэты ў вас няма! Да таго ж, рэкляма ўсіх людзей ператварыла ў курваў… Усе прадаюцца. Чым вы лепшыя?