Алена Вальчук

Нарадзілася ў Брэсце, закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. Пушкіна (1999), аспірантуру Інстытута  літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2002). У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Біблейскія матывы ў творчасці Янкі Купалы”. Працуе старшым навуковым супрацоўнікам у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Пераклала з польскай мовы творы Ю. Харкевіча, А. Галынскага.

Пераклад:

Першым выў разбойнік – сурова, дзіка, без аніякага трымцення і паўстрымання; за ім вылі сабакі на прывязі – і ўжо потым, з хат, пазамыканых на ўсе засаўкі, праз форткі нясмела і трывожна завылі людзі.