Эдўард Лір

Edward Lear (1812-1888) — клясык абсурднай паэзіі.

Пераклад:

Жыў на сьвеце стары з носам-хобатам,
што даводзіў нам: «Што б вам там хто бы там
ні казаў, не насаты я —
гэта ў іх псіхапатыя!»,
і заходзіўся жудасным рогатам.

Пераклад:

Да жывых альбо нежывых істот
належыць Эканд, каторы Сўот?
Ён — шатэн, брунэт, ліліпут, гігант?
Мае шафу, буфэт, шыфаньер, сэрвант,
камод
той Эканд, каторы Сўот?
Малады ён? Стары? Асталоп? Мудрэц?
Любіць каву й гарбату студзіць ці грэць?
А кампот?
Га, Эканд, каторы Сўот?