Эган Бонды

Egon Bondy, уласным імем Збынек Фішэр (1930 — 2007). Чэскі паэт, пісьменьнік, філёзаф, перакладчык, ідэоляг андэрграўнду і альтэрнатыўнай, так званай «другой» культуры. Па-беларуску публікаваўся ў перакладах Макса Шчура (сайт niamiesta.se; кніга выбранага «Запрашэньне на вячэру», Логвінаў, 2013) і Яна Максімюка (часопіс «Правінцыя», № 3-4, 2002; сайт litaratura.org).

Пераклад:

Быць — вось у чым рызыка. Рызыка, што быцьцё будзе для нас нудным, калі мы яго не зразумеем. Але разуменьне — у засваеньні. А засваеньне магчымае пасярэдніцтвам красы.

Пераклад:

Да кожнай няўдачы
я магу ставіцца толькі як да частковага вызваленьня
Вызваленьня ад забабонаў ад марных намаганьняў
ад фальшывых абавязкаў прымусу
ад перасьцярог страху трывогі і сораму
ад крывадушнасьці і гвалту над сабой
ад самападману няпраўды і хлусьні

Пераклад:

Адзіным абарончым сродкам ад страшыдла ёсьць піва ці мінэралка. Аднак Бонды забаронена піць мінэралку, каб не нашкодзіць свайму здароўю, як Пятак, што памёр, бо забыў апахмяліцца пасьля таго, як па ягоным ложку пачалі бегаць кнэдлікі, таму ў яго закалола ў пячонцы, ці мо настала сардэчная недастатковасьць, і праз тры дні ён спруціўся.

Пераклад:

І безь пісьма засьведчыць сам аловак
што я кахаў цябе — і не на словах
агонь у печцы, сьвечка на паліцы —
як я баяўся за цябе й маліўся

Пацьвердзяць весялосьць мая і смутак
што сьмерці я хацеў табе таму так
каб лататы мог даць хутчэй адсюль
дзе мною створанае зьведзена на нуль