Хасэ Эўхеньё Санчэс

José Eugenio Sánchez Garza – нарадзіўся ў 1965 г. у Гўадаляхары, Мэксыка, жыве ў горадзе Монтэрэй. Паэт, пэрформэр, “няспраўджаная рок-зорка”. Аўтар кніг “Мора гэта нябесны міраж” (El mar es un espejismo del cielo, 1990) “Спроба зайграць на саксафон апоўначы” (Tentativa de un sax a media noche, 1992) “Physical Graffiti” (1996, прэмія фундацыі Loewe),  “Шчасьце гэта яшчэ гарачы пісталет” (La felicidad es una pistola caliente, 2004), “Galaxy Limited Café” (2011), “Jack Boner and the rebellion” (2014) і іншых. 

Пераклад:

нахуй завумнікаў-скэтмэнаў & коксакераў & бітнікаў
што вядуць чульлівыя дыскусіі разьмеркаваўшы
гару марыхуаны на абсалютна роўныя горкі
каб абсалютна пароўну ёю накурыцца