ЛітРАЖ

Встоять в боротьбі

Пераклад: 

Як вистоїш, коли всі проти тебе— 
Упали духом і тебе кленуть, 
І як всупереч усім ти віриш в себе, 
А з їх невіри також візьмеш суть; 
Якщо чекати зможеш ти невтомно, 
Оббріханий — мовчати і пройти 
Під поглядом ненависті, притому 
Не грати цноти ані доброти...

У Ірляндыі выйшлі «Алесіны прыгоды ў Цудазем'і»

Выдавецтва Майкла Эвэрсана «Evertype», што спэцыялізуецца на выданьні іншамоўных перакладаў Льюіса Кэрала і «кэраліяны», надрукавала па-беларуску клясычную казку «Alice's Adventures in Wonderland» у перакладзе Макса Шчура. Гэта першае кніжнае выданьне Кэрала па-беларуску.

Добрыя навіны: перакладчык «Алесі» Макс Шчур атрымаў з выдавецтва колькі аўтарскіх асобнікаў кнігі. Тым часам кніжку пасьпелі анансаваць і на Белсаце (відэа глядзіце ў артыкуле). Перамовы пра распаўсюд кніжкі ў Беларусі ўжо вядуцца.

Вяртаньне (з) Будулая

Паважаныя чытачы! Радыя паведаміць вам, што віртуальны часопіс «Літраж» аднаўляе сваё існаваньне пасьля кароткага перакуру ў некалькі гадоў, што прайшлі ў сумневах, дыскусіях, тэхнічных праблемах, безграшоўі, гультайстве, п'янстве і проста валакіце. Кола аўтараў засталося тое ж, мэты і задачы часопіса па-ранейшаму ніякія, як і мы з вамі. Матэрыялы на сайце будуць зьяўляцца па меры іхнага паступленьня. Апрача таго, у вас цяпер ёсьць магчымасьць абсіраць іх у камэнтах. Дасылайце нам свае творы – мы не пакінем ад іх камня на камні, а як што застанецца, то выставім.

Subscribe to ЛітРАЖ