Макс Шчур

Галасы

Улюбёная пэрсанажава рэкляма – на вазэктамію. Гэта вясёлы дуэт мужа з жонкай, што больш ня хочуць мець дзяцей. Жонка раіць мужу зьвярнуцца да доктара, які за дзесяць хвілін назаўжды пазбавіць яго пладавітасьці. У Канадзе гэта робіцца хутка й нядорага пасярэдніцтвам інтэрнэту.

Шэршань у парыку

Пераклад: 

«Твой парык дык сядзіць як трэба», прамармытаў Шэршань, пазіраючы на дзяўчынку з выразам захапленьня: «і ўсё таму, што ў цябе правільная галава. Праўда, сківіцы ў цябе абы-што — табе зь імі, відаць, ня надта добра кусаецца?»

Як мы зь Юрасём Бушляковым бавілі час з “Алесяю”

Вядома, ня ўсе з нашых варыянтаў і калямбураў урэшце трапілі ў канчатковую вэрсію, таму што самыя дасьціпныя зь іх былі папросту не для друку.

Паэт і Грамада

Пераклад: 

Ніхто болей не гарантуе творцы, што наступная генэрацыя будзе лічыць ягоны твор вартым ці зразумелым. Праз гэта творца ня можа ня прагнуць як мага хутчэйшага посьпеху, пры ўсёй небясьпецы, якую гэтая прага нясе для ягонай унутранай цэласнасьці.

Lux Aeterna

Пераклад: 

Празь дзьве мяжы ў чаўночным рытме везьці ўпотай
суплёт кур’ёзаў, баек, лёсаў, анэкдотаў,
псэўдагармоніі няўстойлівы акорд.
Гадзіны ў месцы, што цясьнейшае за карцэр –
над краявідам пачало за шклом зьмяркацца,
і далягляд шаша працяла навылёт. 

Кашмарныя гісторыі

Пераклад: 

Адзіным абарончым сродкам ад страшыдла ёсьць піва ці мінэралка. Аднак Бонды забаронена піць мінэралку, каб не нашкодзіць свайму здароўю, як Пятак, што памёр, бо забыў апахмяліцца пасьля таго, як па ягоным ложку пачалі бегаць кнэдлікі, таму ў яго закалола ў пячонцы, ці мо настала сардэчная недастатковасьць, і праз тры дні ён спруціўся.

Азы чытаньня

Пераклад: 

Ёсьць адна рыса, што яднае ўсіх вялікіх і стала актуальных пісьменьнікаў: каб захаваць іхную жыцьцёвасьць, няма НЕАБХОДНАСЬЦІ ў школах і інстытутах. Выкіньце іх з праграмы, пахавайце ў пыле бібліятэк, і калі-небудзь выпадковы, не падасланы і не падкуплены чытач непазьбежна зноў іх адкапае, зноў выцягне на сьвятло, ня просячы за гэта ніякай ласкі.

Дзёньнік Андрэса Фавы

Пераклад: 

Ідэя аповеду такая, што мужчына сядзіць на зялёнай канапе каля вакна, зь якога адкрываецца выгляд на парк, чытае раман, у якім жанчына ўпотайкі сустракаецца з каханкам, згаджаецца зь неабходнасьцю забіць свайго мужа, каб атрымаць свабоду, падымаецца па сходнях у пакой, дзе муж, седзячы на зялёнай канапе каля вакна, чытае раман…

Старонкі

Subscribe to Макс Шчур