Макс Шчур

Раптоўны пераезд цырка

Пераклад: 

І безь пісьма засьведчыць сам аловак
што я кахаў цябе — і не на словах
агонь у печцы, сьвечка на паліцы —
як я баяўся за цябе й маліўся

Пацьвердзяць весялосьць мая і смутак
што сьмерці я хацеў табе таму так
каб лататы мог даць хутчэй адсюль
дзе мною створанае зьведзена на нуль

Накід жэста

Пераклад: 

З кнігі “Сэнс змаганьня” (1996)

Накід жэста ўліваецца ў вусьце пакуты.
Праз сто крокаў – жаданьне вярнуцца дадому,
Адляжацца ад болю жыцьця, быць самому.
Цяжар цела засьведчыць табе: ты прысутны.

На дварэ – духата, небасхіл – беззаганны,
Маладняк сьвяткаваць заклікае прырода,
Целы іх не пускае жыцьцё з карагоду –
Ты ж самотны, уявай пустэчы загнаны...

Сон у летні дзень

Пераклад: 

Не бычынае скуры – манаскай сутане
Прыпадобная бацькаўшчына. Тым ня меней,
Сьцягам вёскі заўсёды была для мяне яна,
Дзе жылі, як калісьці Вэргілі ў выгнаньні.

А цяпер? Толькі мапы стракатае контур –
Вецер гоніць яе, спапяліўшы дашчэнту,
У вульгарную суш гарадзкога цэмэнту,
Да засохлых вянкоў палявых нацюрмортаў...

Старонкі

Subscribe to Макс Шчур