Марыя Ільяшэнка

Marie Iljašenko, нарадзілася ў 1983 г. у Кіеве, чэская паэтка і перакладніца. Аўтарка кнігі паэзіі “Восіп кіруецца на поўдзень” (2015), намінаванай на прэмію Magnezia Litera ў катэгорыі “Адкрыцьцё году”. Перакладае з украінскай, расейскай, польскай моў, сярод іншага пераклала на чэскую вершы Юрыя Андруховіча і Алены Гусейнавай. Ейныя вершы ў беларускіх перакладах Сяргея Сматрычэнкі выйшлі ў анталёгіі паэзіі Цэнтральнай Эўропы “Чатыры” (2016). Жыве ў Празе.

Пераклад:

Цвыркун позна ўначы на жыжкаўскім дворыку:
«Я жыву на старой грушы. Плады падаюць зь яе і грукочуць,
як уварваньне братняе звышдзяржавы».