Сірошка Пістончык

Пізьдзец згушчаўся

У Гены дома знайшлі пацыфісцкую сімволіку з фашысцкім падцекстам. У Зінаіды – місьцічэскія кнігі па выкліканьню духа нянавісьці і міжнацыянальнай ўражды. У Русліка, студзента матэматычнага факульцета, чарцяжы па выгатаўленьню ядзерных камбайнаў.

Закладка Багдановіча

– Глядзіце, што я спізьдзіў з музею Багдановіча! Інтымны дзёньнік нашага геніяльнага класіка!
У памяшканьні стала ціха, як у літаратурным жыцьці Жабінкоўскага і Жлобінскага раёнаў разам узятых. Хаця не, ёсьць яшчэ Брагінскі: там наогул пізьдзец, а не жыцьцё.

Пра генія Толіка, вялікага працаголіка

Дзед Філакцет ня мог глядзець, калі рэжуць сьвіней, курыц і фрэдак, калі топяць коцікаў і б’юць чобатам па хрыбту сабачак. Хуй яго ведае, чаму дзед выжыў сярод сялян у іх суровай нацысцкай атмасферы, якая ператварае чалавека ў дурную сьвістульку, а не бажэсьцьвены клавесін. Відаць, таму цярпелі Філакцета, што меў на нагах па шэсьць пальцаў і бацюшка ў царкве ўсім вушы прапізьдзеў ціпа гэта знак божы.

Гісторыя пана Антона

Найперш ён пашыў сабе касьцюм. Белы, у чырвоны гарошак. Потым скараціў імя, бо што гэта за імя Антон Антоныч – хай будзе АА. І вышыў гэтыя дзьве літары ніткамі мулінэ на касьцюме. АА гучала для яго як песьня, што ляціць па-над пожнямі і гарадамі, па-над фабрыкамі і садамі! АА – энэргія, сіла, напруга, што ўдарыць маланкай гневу па  кожнай цёмнай асобе. АА – як апошні праменьчык надзеі ў сьвеце, дзе няма месца ані праменьчыкам, ані надзеям. Далей Антоныч сфармуляваў сабе кароткае ёмістае крэда: “Радасьць, Дабро, Хардкор”.

Карма

Быць такога ня можа

Жыцьцё часам бывае вялікім, як Шэкспір, а часам маленькім, як Прынц. Яно то задае пытаньні, то прымушае адказваць за базар, а то і наогул – ператвараецца ў дзіўны сімбіёз аўтаадказчыка з п’яным суфлёрам.

Знаёмства

Банько з Жалейкам пазнаёміліся  ў Будынку афіцэраў “Чабаток”, хаця афіцэрамі не былі і адпаведнага для гэтага статусу розуму ня мелі. Банько прыйшоў туды на канцэрт панк-гурту “Слонік”, а Жалейка пасцаць. У выніку лёс зьвёў іх у буфеце.

Subscribe to Сірошка Пістончык