Сяргей Жадан

Сергій Жадан, нарадзіўся ў 1974 г. у Старабельску. Самы вядомы ў Беларусі сучасны ўкраінскі пісьменьнік і паэт.

Пераклад:

І вось яны знайшлі клоўнскі рэквізыт, набылі на барахолцы вялікую ржавую тубу і паехалі на мяжу. Было іх пяцёра. Чацьвёра верылі ў сілу мастацтва і хацелі зарабіць бабла. Пяты верыў у шоў-бізнэс і проста хацеў затусіць.

Галя – звычайная адчайная жанчына за сорак, без адукацыі, бяз мараў, без імпэту, працуе па інэрцыі і нікуды не імкнецца, спраўна па талёнчыку абедае й вячэрае, у кішэньцы трымае рукою мабільны тэлефон нават у прыбіральні, бо кожную хвіліну могуць пазваніць альбо Юлія Цімафееўна, альбо Міхаліна (ня дай божа каб апошняя званіла) і тэрмінова паклікаць падцерці падлогу за кім-небудзь з пастаяльцаў або кліентаў, якія, прыйшоўшы з вуліцы, забыліся на бахілы й паўсюль пакінулі свае адбіткі.