Тамаш Фірстэнцэлэр

Tomáš Fürstenzeller (нар. у 1970 г. у Браціславе) – паэт і перакладнік. Калі чэх Бонды ў 90-х сьвядома перайшоў у сваёй творчасьці на славацкую мову, то славак Фірстэнцэлер падчас навучаньня ў Празе – на чэскую, на якую перакладае англамоўную паэзію: Філіпа Ларкіна (чый уплыў асабліва адчуваецца ўва ўласных вершах Т. Ф.), Конара О’Кэлагэна, Джастына Кўіна. Жыве пачаргова ў Празе й Люксэмбургу, што ёсьць тэмай ягонага цыклю санэтаў Lux Aeterna.

Пераклад:

Празь дзьве мяжы ў чаўночным рытме везьці ўпотай
суплёт кур’ёзаў, баек, лёсаў, анэкдотаў,
псэўдагармоніі няўстойлівы акорд.
Гадзіны ў месцы, што цясьнейшае за карцэр –
над краявідам пачало за шклом зьмяркацца,
і далягляд шаша працяла навылёт.