Уладзімір Садоўскі

Нарадзіўся ў 1987 г. Жыве ў Заслаўі, раней жыў у Маладзечна. Краязнаўца, пісьменнік. Скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт (2009). Піша ў жанрах фантастыкі, хорару, альтэрнатыўнай гісторыі. Першыя літаратурныя публікацыі адбыліся ў 2011 годзе (часопісы "Маладосць", "Дзеясоў"). Перакладаўся на ўкраінскую мову (часопіс "Український фантастичний оглядач" (УФО) №2(16)). У 2016 выйшла перашая кніга аўтара "1813", з аднайменнай навэлай у жанры зомбі-хорара і пяццю фантастычнымі апавяданнямі. Кніга трапіла ў шорт-ліст прэміі Дэбют 2017 і лонг-ліст прэміі Гедройца-2017.

Я не магу перадаць усю ступень іх выродлівасці. Слушней за ўсё было б параўнанне з рэптыліямі: было ў іх абрысах нешта ад яшчараў і ў той жа час нешта ад цюленяў. Але больш за ўсё яны былі падобныя на нейкія фантастычныя істоты, аб якіх наўрад ці чуў хоць адзін біёлаг ці палеантолаг.