Васіль Барысюк

Самота прыходзіць апоўначы

Сябры па-ранейшаму
пішуць вершы:
хтосьці – збольшага,
нехта – зменшага.
Спрачаюцца:
хто горшы, хто лепшы,
трэці, другі ці першы...
Цудоўнае глупства –
гаворка пра словы,
што нехта згубіў выпадкова,
хтосьці шчасліва знайшоў,
а хто і выцягнуў з лёгкіх,
скрывавіўшы рукі па локці. 

Subscribe to Васіль Барысюк