Яна Бэнёва

Яна Бэнёва (ці Бэнява, Jana Beňová) – славацкая пісьменьніца і паэтка, нарадзілася ў 1974 г. У 90-х выдала тры нізкі вершаў, пасьля – «12 аповедаў і Ян Мёд» (2002), раманы «Паркер» (2000), «Плян провадаў» (2008, па-беларуску – урывак у славацкім нумары «Архэ», 2010), «Сёньня» (2010), «Прэч! Прэч!» (2012).

Пераклад:

Ён падыходзіць да безабаронных наведнікаў, на момант зазірае ім у твары, і тут жа ягоныя рукі ўзьлятаюць угару, і ён пачынае сыпаць назвамі вядомых пабудоў і памятных мясьцінаў. Паказвае з будынку на будынак, быццам гуляе горадам у шахматы і пакрыёма іх перасоўвае. Ён працягвае гэта рабіць і пасьля таго, як вы яму дасьцё зразумець, што добра ведаеце горад. Што вы не турыст. Што вы тут нарадзіліся і пакідаеце горад толькі цягам сьпякотных летніх месяцаў.
Потым дзядок настаўляе далонь і просіць тры эўра на каву.