Ярына Дашына

Нарадзілася ў вёсцы Ставы Камянецкага раёна, скончыла Берасьцейскі дзяржунівэрсытэт (расейска-беларуская філялёгія). Аўтарка кнігі вершаў “Графіці на сэрцы” (2007). 

акрыл пры высыханні робіцца больш цёмным
высыхае хутка у гэтым яго перавага над іншымі
акрылавае пачуццё не ўтварае расколін
не патрабуе замацавання
кладзецца роўна
крыху блішчыць
свежае без цяжкасці выдаляецца
засохлае шукае спецрастваральнік