Аўтары

Нарадзіўся ў 1987 г. — чытач і часам перакладчык з ангельскай, украінскай і польскай.

Нарадзіўся ў 1953 г. у правінцыі Леон, з 1975 г. жыве ў Мадрыдзе. Паэт, празаік, эсэіст, сярод іншага – аўтар 18-томнага аўтабіяграфічнага праекту (дзёньніку) «Салён страчаных крокаў». Адзін зь нешматлікіх гішпанскіх паэтаў, якія арыентуюцца на клясычную традыцыю (Унамуно, Мачадо). Найноўшая ягоная паэтычная нізка - «Другая цямрэча» (2012).

Ángela Espinoza Ruiz – нарадзілася ў Малазе (Іспанія), вучылася ў Гранадзе (славянская філялёгія), заканчвае магістратуру па беларускай філялёгіі ў Варшаве. Беларускую мову пачала вывучаць у 2013 годзе, выдала зборнік вершаў ''Раяль ля мора'' (2015 г.).

Blanche Cutie (Бланка Заічкава, псэўданім ёсьць вольным перакладам імя й прозьвішча на францускую й ангельскую) нарадзілася ў 1971 г. у Брне, вывучала жывапіс. Паэтка-(анты)фэміністка-“трэшэрка”, штось сярэдняе між І. Г. Крхоўскім і рэперкамі з брненскага гурта «Чокавока». Паводле ўласнага прызнаньня, ня можа не пісаць у рыфму, што адрозьнівае яе ад бальшыні сучасных «сур'ёзных» чэскіх паэтаў. Вершы ўзятыя зь ейнай пакуль адзінай кнігі «Сатну сабе галаву шыпом ружы» (2013).

Уласным імем Robert Allen Zimmerman, нарадзіўся ў 1941 г., ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (2016).

(1902 – 1931) Беларускі пісьменьнік. Нарадзіўся ў Дзьвінску (Даўгаўпілсе), падчас першай усясьветнай вайны – у эвакуацыі ў Харкаве. У 1922 г. скончыў Беларускія аднагадовыя настаўніцкія курсы і зьехаў навучацца ў Прагу на стыпэндыю чэхаславацкага ўраду. У 1923 г. апублікаваў аповесьць “Аднабочнікі”, пасьля ў часопісе “Студэнцкая думка” друкаваў вершы і пераклады. У 1926 г. кінуў вучобу і вярнуўся ў Латвію, дзе настаўнічаў у беларускіх школа і працаваў над сваім галоўным творам – раманам “Роджаныя пад Сатурнам”, дзеяньне якога адбываецца ў Празе. Памёр на сухоты. “Выбраныя творы” Вальтара былі ўпершыню выдадзеныя кнігай у Менску ў 2009 г. http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=18770 

Wisława Szymborska (1923-2012) – польская паэтка, аўтарка зборнікаў «Таму жывем» (1952), «Пытаньні да сябе» (1954), «Соль» (1962), «Сьмеху варты» (1967), «Усялякі выпадак» (1972), «Вялікая лічба» (1976), «Людзі на мосьце» (1986), «Канец і пачатак» (1993), «Хвіля» (2002),  «Двукроп'е» (2005), «Тут» (2009), «Досыць» (2012). Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1996 г.).

Witold Gombrowicz (1904 – 1969), “анфан тэрыбль” польскай літаратуры ХХ ст.

Минский поэт, переводчик, преподаватель немецкого и английского языков.

Автор книжок поезій «Прощальний поцілунок Ілліча», «Зіґґі Фрейд & Ктулху» та «Вертеп на Куренівці». Наразі до друку готується упорядкована ним антолоґія критики про поезію Київської школи «Погляд вишні».

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласьці. Скончыў філялягічны факультэт Брэсцкага дзяржунівэрсытэта. Працуе ў Берасьці радыёжурналістам. Вершы друкаваліся ў абласных і рэспубліканскіх пэрыядычных выданьнях, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Маладосць”, “Першацвет”, а таксама ў калектыўных выданьнях: “Берасцейскія карані”, “Дзядзінец”, “Жырандоля”, “І нараджалася слова” і іншых.

Василь Стус, 1938–1985 — паэт, перакладчык, праваабаронца. Адна з ключавых фігур украінскай літаратуры ХХ стагоддзя.

поэт, журналист, автор термина "ЛітРАЖ"

Wojciech Kuczok, нар. у 1972 г. – пісьменьнік, паэт, драматург, кінасцэнарыст. Найболей вядомая кніга – раман "Поскудзь" (Gnój, 2003).

Guillermo Rosales (1946 – 1993), кубінскі пісьменьнік, у 21 год напісаў (але так і ня выдаў) раман “El juego de la viola”, намінаваны на прэмію “Casa de las Américas”. Сябраваў з аднагодкамі Карлёсам Віктор’яй і Рэйнальдо Арэнасам, у 1979 г. эміграваў з Кубы ў Злучаныя Штаты. Хварэў шызафрэніяй, рэшту жыцьця правёў у вар’ятнях і прытулках, большасьць сваіх твораў перад сьмерцю зьнішчыў. Публікацыя раману “Пансіянат” (“Boarding Home”; пасьля сьмерці аўтара перавыдадзены пад назвай “La casa de los náufragos”, “Дом пацярпелых крушэньне”; па-ангельску выйшаў пад назвай “The Halfway House”, “Дом на паўдарозе”) прайшла ў 1987 г. незаўважанай, аднак яго перавыданьне прынесла аўтару пасьмяротную славу.

Нарадзілася ў 1988 г. у Харкаве, скончыла філялягічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці ўкраінская мова й літаратура, працягвае навучаньне ў Празе. Аўтарка паэтычных кніг «Зелене люблю» (2007) і «З глини й води» (2012).

(Helmut Kajzar, 1941-1982) Польскі драматург, тэарэтык тэатру, рэжысёр, славуты сваімі пастаноўкамі п’есаў Ружэвіча, Мрожака, Гамбровіча, а таксама перакладамі ды адаптацыямі Гандке.

Родился в 1979 году в Москве, учился на философском факультете МГУ им. М. В. Ломоносова, специальность – история зарубежной философии. Автор книг "Холод и Запад", "На голос". Стихи публиковал в журналах "Дружба народов", "Москва", и др. Переводит с английского, немецкого, болгарского и церковнославянского языков, книги переводов болгарской поэзии публиковались в Софии и в Москве. Живет в г. Зеленограде Московской области.

Joel Chandler Harris (1848 – 1908), амэрыканскі журналіст, пісьменьнік і фальклярыст.

Сапр. Дзмітрый Шулюк, нарадзіўся ў 1989 г. на Смаргоншчыне. Атрымаў адукацыю настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў Рэчыцкім каледжы. Працаваў па спецыяльнасці ў Лоеўскім раёне. Два гады завочна вучыўся ў БДУ на філосафа. Намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе "Маладосць", дзе мае сваю калонку "Рубінавыя радкі".

Старонкі