Аўтары

Сапр. Дзмітрый Шулюк, нарадзіўся ў 1989 г. на Смаргоншчыне. Атрымаў адукацыю настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў Рэчыцкім каледжы. Працаваў па спецыяльнасці ў Лоеўскім раёне. Два гады завочна вучыўся ў БДУ на філосафа. Намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе "Маладосць", дзе мае сваю калонку "Рубінавыя радкі".

Жалезная ледзі трасянкі. Внебрачная доч Мінервы і Амура. Любіт цвёрдыя формы і душэўную мягкасць. Шчытает трасянку высокай мовай любві і паэзіі (іменна ў таком парадке).

Родился в 1988 году в Севастополе, с 1991 г. живет в Бресте. В 2006 году окончил лицей N1 г. Бреста им. А.С. Пушкина, филологический профиль. Студент Минского государственного лингвистического университета, специальность английский язык. Публиковался в газетах "Заря" и "Брестский курьер", в журнале "Артикль", а также на интернет-порталах «Textura.by», «Сетевая словесность» и «Litradio.by». В 2015 году участвовал в Межрународном поэтическом фестивале имени Михася Стрельцова «Вершы на асфальце» в г. Минске.

(Josef Janda) Нарадзіўся ў 1950 г. у Індржыхавым Градцы, з дваццаці гадоў у праскім андэрграўндзе: у 1970-1982 гг. займаўся рок-музыкай, у 1984 г. далучыўся да Чэхаславацкай сюррэалістычнай групы. Да 1989 г. актыўна друкаваўся ў самвыдаве, пасьля рэвалюцыі выдаў кнігі “Тапірус і драбавік” (Tapír a pušku, 1994), “Аднойчы на Ўсходзе” (Tenkrát na Východě, 2001), “Філёзаф, што дагарае” (Dohořívající filozof, 2010), “Дзіравыя вершы” (Děravé básně, 2012), “Вольны стыль” (Volný způsob, вершы 1978-1988 гг., 2014).

Поэт и прозаик из Харькова, член запорожского областного литобъединения (2012-2014 гг.), оргкомитета фестиваля АВАЛгард (2014, 2015). Автор поэтического сборника «Сплав» (2015, Харьков). Публикации: журнал поэзии «Лава» (Харьков), «Хортица» (Запорожье), альманах фестиваля «Ан-Т-Ракт» (2013, Херсон), «Квадрига Аполлона» (№13, 2015), «Новая Реальность» (№69, 2015), «День литературы» (2015), «Вокзал» (1, 2015), сетевой журнал Камертон (№70, 2015).

Gérard de Nerval, сапраўднае імя Gérard Labrunie (1808 – 1855) – французскі паэт-рамантык, пісьменьнік (найбольш вядомы твор – аўтабіяграфічная“Аўрэлія”), перакладнік зь нямецкай (“Фаўст” Гётэ, вершы Гайнэ). Хварэў шызафрэніяй, перад сьмерцю бадзяўся па вуліцах Парыжа бяз сродкаў, скончыў жыцьцё самагубствам.

Нарадзіўся ў Воршы ў 1972 годзе. Вокны радзільні выходзілі акурат на хату Уладзіміра Караткевіча, таму з першых дзён жыцця мог назіраць за "творчай кухняй" славутага земляка. Гэтыя назіранні прывілі любоў да літаратуры ("творчая") і гастраноміі ("кухня"). Закончыў філалагічны факультэт БДУ, вершы друкаваліся ў газеце "Чырвоная Змена", літаратурным дадатку да "Новага часу" — "Літаратурная Беларусь", часопісах "Маладосць", "Першацвет", "Паміж", "Дзеяслоў". У 2015-м выдаў кнігу вострасюжэтнай прозы "Гісторыі ў прыцемках". Аўтар зборніка інтэрв'ю "Беларусь: ні Эўропа, ні Расея" (2006), удзельнік праекта "Наша страва" (2009). 

Да канца невядома, ці “Кім Чжун Хо” – сапраўднае імя і прозьвішча аўтара, ці гэта псэўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль ня ведае, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас. І гэта ня дзіўна, бо за падобныя вершы ўлады КНДР яшчэ ў 2011 годзе завочна прысудзілі аўтара да сьмяротнага пакараньня. 

(Karel Hynek, 1925-1953) Апошні з чэскіх «праклятых паэтаў» другога пакаленьня сюррэалістаў (Эфэнбэргер, Гаўлічэк, Мэдэк, Бонды, Крэйцарава), пры жыцьці публікаваўся пераважна ў самвыдаве (машынапісныя зборнікі ў некалькіх асобніках). У «дзённым» жыцьці працаваў службоўцам, у «начным» – экспэрымэнтаваў з псыхатропнымі рэчывамі. Асноўныя творы: «Дзёньнік малога лорда», «Ікарскія гульні», «Бабуля па роспалаці». Акалічнасьці сьмерці не да канца ясныя – ёсьць падазрэньне, што Гінэк скончыў жыцьцё самагубствам.

Нарадзілася ў 1987 годзе ў Менску, скончыла філфак БДУ, піша пераклады. ("Фота" Натальлі Гарачай.)

Віртуальны літаратурны часопіс

Ladislav Klíma (1878-1928) – найбольш арыгінальны чэскі мысьляр і пісьменьнік першай паловы ХХ ст., “адзін з заснавальнікаў чэскага мадэрну” (Ф. Кс. Шалда). У юнацтве быў выключаны з гімназіі за крытыку аўстра-вугорскай манархіі, у сталасьці маргіналізаваны за крытыку Чэхаславацкай рэспублікі. Пры жыцьці выдаваўся спарадычна, не працаваў, жыў па-за грамадзтвам. Быў пераадкрыты андэграўндам 1970-х гг. (Бонды, Патачка, Немэц), пасьля 1989 г. “прызнаны”, што азначае - сур'ёзна чытаецца й вывучаецца перадусім у замежжы.

(Ladislav Šerý) Нарадзіўся ў 1958 г. у Штэрнбэрку. Філёзаф, публіцыст, перакладнік (Арто, Батай, Жэнэ, Камю, Кено і інш.), выкладчык французскай літаратуры ў Праскай кінаакадэміі. Апрача “Лязэрнага рамансу” (2005-2009), аўтар “Першай кнігі пра тое, што парадак ёсьць хаосам і што нам патрэбнае сьвятло бо мы ня здольныя жыць у цемры і што кожнаму зьместу сама навязваецца нейкая форма і што ўлада паўсюль і нідзе і што нават гэтая дурная свабода ёсьць толькі нанібы і што сапраўдная дэкалянізацыя яшчэ не надышла і што нават мастацтва ёсьць адным вялікім мітам” (1997).

(Lewis Carroll, сапраўднае імя Чарлз Латўідж Додсан, 1832-1898), ангельскі клясык.

(Lenka Segiňová) Нарадзілася ў 1989 г., піша даўно і спадзяецца пісаць надалей. У паэзіі любіць неабмежаванасьць і пэўную нявызначанасьць. У 2013 г. перамагла ў літаратурным конкурсе «Міжрадкоўі», друкавалася ў чэскім часопісе «Psí víno» («Дзікі вінаград»). Па адукацыі – пэдагог (скончыла ўнівэрсытэт Канстанціна Філёзафа ў Нітры), працуе настаўніцай (славацкая мова, літаратура і гісторыя), жыве ў Браціславе.

Milan Kundera, нар. 1929 – усясьветна вядомы чэскі пісьменьнік, ляўрэат шэрагу значных міжнародных прэмій, аўтар раманаў “Жарт” (1967), “Жыцьцё ня тут” (1973), “Невыносная лёгкасьць быцьця” (1984), “Неўміручасьць” (1990), “Павольнасьць” (1995), “Няведаньне” (2000) і іншых. У 1950-х гг. пачынаў як паэт выразнай пракамуністычнай арыентацыі, выдаў тры нізкі вершаў. Быў актыўным чальцом Саюзу моладзі; мяркуецца, што на падставе ягонага даносу быў арыштаваны чэскі антыкамуніст, перакінуты на радзіму зь Нямеччыны. Пасьля 1956-га году – актыўны ўдзельнік дэсталінізацыі й культурнага абнаўленьня ў Чэхаславаччыне. У 1970 г. выключаны з камуністычнай партыі, у 1975 г. зьехаў у Францыю, зь сярэдзіны 90-х гг. піша па-французску. У сучаснасьці жыве на Ісьляндыі, радзіму наведвае час ад часу, заўжды інкогніта. 

Miroslav Pech – нарадзіўся ў 1986 г. у Новай Быстржыцы, жыве ў Чэскіх Будзеёвіцах. Выдаў кнігі прозы «Нэонавыя казкі, ці пад дываном – глеба» (2011), «Рыбкі ў міксэры» (2012), «Тэкстану Паўліне» (2013), «Вельмі сьцёбныя відэа» (2014).

Сапраўднае імя Язэп Лешчанка, нар. 1. 12. 1915 г. у вёсцы Покаршаў на Случчыне. Пісаць вершы пачаў з 14-ці гадоў. У 1930 г. скончыў сямігодку, паступіў у Менскі пэдтэхнікум імя У. Ігнатоўскага, дзе пазнаёміўся з выбітнымі літаратарамі – Калюгам, Лужаніным, Дудзіцкім, Астрэйкам, Агняцьвет, Сядурам. У 1932 г. – першы допыт, у 1933-м – высылка ў лягер на Далёкі Ўсход. Пасьля адсідкі жыў у Варонежы, у 1941 г. мабілізаваны ў войска, у 1942-м – трапіў у палон пад Харкавам. У 1943-м з дапамогай беларускіх дзеячаў трапіў зь лягеру для ваеннапалонных у Менск, адтуль у 1944-м выехаў у Баварыю, працаваў на авіязаводзе. Пасьля канфлікту зь нямецкімі ўладамі пераведзены ў Турынгію, дзе вызвалены амэрыканцамі. Да 1948-га працуе на шахце ў Бэльгіі, у 1948-50 гг. – у лягеры для перамешчаных асобаў у нямецкім Бакнангу. У 1950-м пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). Працаваў прыбіральнікам, ткачом, рабочым на “Фордзе” і ў “Old Product Wire and Cable Company”, з 1980 г. на пэнсіі. Шмат друкаваўся ў эмігранцкіх выданьнях, аўтар кніг паэзіі “Ростань” (Рэгенсбург, 1947), “Пад зорамі белымі” (Нью-Ёрк, 1954), “Першая рана” (Манчэстэр, 1960), “Цяжкія думы” (Саўт-Рывэр, 1961), “Міжагнёўе” (Нью-Ёрк, 1990). Памёр 6. 4. 2017 г. на 102 годзе жыцьця.

(Michel Houellebecq) Францускі пісьменьнік, паэт і проста клясны чувак. Ляўрэат Прыза Лістапада за раман "Элемэнтарныя часьціны" (1998) і Ганкураўскай прэміі за раман "Мапа і тэрыторыя" (2010).

Макс Шчур

Нарадзіўся ў 1977 г. у Берасьці. Паэт, празаік, перакладнік, ляўрэат прэміі Гедройца (2016 г.)

Старонкі