Аўтары

Нарадзілася ў 1988 г. у Менску, скончыла філялягічны факультэт БДУ. Перакладае з польскай і чэскай моваў.

(Matsuo Bashō, 松尾 芭蕉, 1644-1694) – японскі паэт-вандроўнік, майстар хоку.

Паэтка. Нарадзілася ў 1984 годзе ў Рагачове. Скончыла рагачоўскую сярэднюю школу № 5, філалагічны факультэт і магістратуру БДУ. Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016) і шэрагу публікацыяў у розных перыядычных выданнях. Творы перакладаліся на рускую і баўгарскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Нарадзілася ў Берасьці ў 1984 годзе, цяпер жыве ў Менску, выкладае ангельскую мову ў БДУ. Выдала кнігу апавяданьняў “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката” (2010) і раман “Смерць лесбіянкі” (2013).

Поет, літературний перекладач з англійської мови та один із засновників харківського творчого об'єднання «Листи на бетонних стінах». Твори та переклади видавалися у таких  періодичних виданнях та антологіях  як «Березіль», «Левада», «Молода республіка поетів» (2011), «Авал», «Сплеск», «За межею означень». Вірші перекладалися англійською та російською мовами. 

Родился в 1989 году в деревне Большие Чучевичи Лунинецкого района Брестской области. Стихи пишет с 15-ти лет. Публиковался в журналах «Неман», «Арион», «Homo Legens», на литературном портале «Textura.by». Автор книги «Дома в октябре» (изд. «Кнiгазбор», 2015 г.). Живёт и работает в Минске.

Пісьменьнік, перакладчык, “пясьняр андэрграўнду”. Нарадзіўся (1949 г.) і жыве ў Смаленску, вывучаў ангельскую мову. Пачаў друкавацца ў 1980-х у самвыдаве, у часопісах “Третья модернизация”, “Митин журнал”, “Черновик”, “Смоленская крепость”. Двойчы стаў ляўрэатам прэміі “Независимой газеты” “Нонконформизм” (2010, 2015). Аўтар кніг "Razumbunt", "Тропа Хошимина", "Весёлые картинки", "Тени" (збольшага выдадзеныя Сяргеем Юр’ененам у ЗША). Творы даступныя ў тым ліку ў інтэрнэце на парталах Проза.ру https://www.proza.ru/avtor/razumovsky і “Журнал Самиздат” http://samlib.ru/r/razumowskij_o_w/

Народився у 1994 р. і до 18 років жив у Криму. Потім переїхав до Києва, де по сьогодні навчається на історичному факультеті КНУ ім. Т.Г. Шевченка. У 2014-2015-х роках проходив військову службу у добровольчих батальйонах «Свята Марія» та «ОУН» (базування – селище Піски Донецької області). Останнім часом організовує лекції про політичне мистецтво та кінематограф.

Поетка, автор збірок "Передчуття Авалону" (1999), "Коротка в меса на друге пришестя Данте" (2002), "Третя Атлантида" (2005) та текстів на музику композитора Ірини Алексійчук.

Paul Éluard (1895 – 1952) – сузаснавальнік сюррэалізму, адзін з найбольш уплывовых францускіх паэтаў ХХ стагодзьдзя.

Petr Král, нарадзіўся ў 1941 г. у Празе – чэска-францускі паэт, перакладнік, эсэіст, кінакрытык. Скончыў праскую кінаакадэмію, працаваў рэдактарам у выдавецтве “Орбіс”, у 1968 г. эміграваў у Парыж. Пачынаў як сюррэаліст, пазьней збочыў у вобласьць “пешай мэтафізыкі”. Выдаў дзясяткі кніг па-француску (прэмія Жана Арпа за франкафонную літаратуру, 2016 г.) і па-чэску. Камандор францускага ордэна Мастацтваў і Пісьменства (2010 г.)

Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Бабруйску. Нягледзячы на экзатычнае прозвішча, успадкаванае ад продка-мадзьяра, і неспакойны характар, атрымаў банальную адукацыю эканаміста. Аднак радавыя рысы ўсё ж узялі верх і прымусілі звярнуцца да літаратуры. Піша літаратурную крытыку і прозу.

Нікаму не ізьвестная беларуская пісацельніца, каторая нікакіх ваапшчэ прэмій не палучала, но очэнь надзеецца палучыць.

Rudyard Kipling (1865-1936), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1907 г.)

Казачнік-хуліган, вандроўнік і фантазёр. Нарадзіўся ў Берасьці. Вучыўся ў школе для недаразьвітых. Працаваў на заводзе. Аўтар дэгенератыўнае прозы. Аматар алкаголю і іншых штучных стымулятараў. Удзельнік шматлікіх фэстываляў і сумніўных кампаній.

Cyril Vernon Connolly (1903 – 1974) – ангельскі крытык, эсэіст, пісьменьнік.

Сергій Жадан, нарадзіўся ў 1974 г. у Старабельску. Самы вядомы ў Беларусі сучасны ўкраінскі пісьменьнік і паэт.

Нарадзіўся ў 1985 г. у Капылі, з маленства жыве ў Менску. Мае вышэйшую адукацыю па спэцыяльнасьці культуроляг-гебраіст. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносін), аддзяленьне Літаратуры й Філязофіі Беларускага Калегіюму пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Аўтар шасьці кніг прозы, кнігі казак і раману "Мімікрыя" (пад псэўданімам Аляксандар І. Бацкель). Галоўны рэдактар часопісу сучаснай беларускай прозы і мастацтва “Макулатура” www.makpaper.com.

Аўтар кніг вершаў “Дзевяностыя forever” (2008) і "Герой эпохі стабільнасьці" (2014). Пад псэўданімам Пістончык выдаў кнігі прозы "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009, у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом) і "Дэгенератыўны слоўнік" (2014). Перакладчык з ангельскай, польскай, украінскай моваў.

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Менску. Перакладнік з францускай (Мапасан, Мэрымэ, Базэн), ангельскай (По, Орўэл), харвацкай (Ергавіч), сэрбскай (Павіч), іўрыту (Керэт) і іншых моваў. Сайт: http://litaratura.org/ 

Старонкі