Аўтары

Wystan Hugh Auden (1907-1973), клясык ангельскай паэзіі.

Нарадзіўся ў 1987 г. Жыве ў Заслаўі, раней жыў у Маладзечна. Краязнаўца, пісьменнік. Скончыў Беларускі Нацыянальны Тэхнічны Універсітэт (2009). Піша ў жанрах фантастыкі, хорару, альтэрнатыўнай гісторыі. Першыя літаратурныя публікацыі адбыліся ў 2011 годзе (часопісы "Маладосць", "Дзеясоў"). Перакладаўся на ўкраінскую мову (часопіс "Український фантастичний оглядач" (УФО) №2(16)). У 2016 выйшла перашая кніга аўтара "1813", з аднайменнай навэлай у жанры зомбі-хорара і пяццю фантастычнымі апавяданнямі. Кніга трапіла ў шорт-ліст прэміі Дэбют 2017 і лонг-ліст прэміі Гедройца-2017.

Родился в 1961 году в Пинске. Окончил Литературный институт им. А.М. Горького. Автор нескольких поэтических книг. Лауреат «Русской премии» (2011). Живёт в Израиле.

Fernando António Nogueira Pessôa (1888 – 1935), клясык партугальскай літаратуры.

José Eugenio Sánchez Garza – нарадзіўся ў 1965 г. у Гўадаляхары, Мэксыка, жыве ў горадзе Монтэрэй. Паэт, пэрформэр, “няспраўджаная рок-зорка”. Аўтар кніг “Мора гэта нябесны міраж” (El mar es un espejismo del cielo, 1990) “Спроба зайграць на саксафон апоўначы” (Tentativa de un sax a media noche, 1992) “Physical Graffiti” (1996, прэмія фундацыі Loewe),  “Шчасьце гэта яшчэ гарачы пісталет” (La felicidad es una pistola caliente, 2004), “Galaxy Limited Café” (2011), “Jack Boner and the rebellion” (2014) і іншых. 

Julio Florencio Cortázar (1914-1984), клясык аргентынскай літаратуры.

Нарадзіўся ў 1986 г. у Пінску, у 2008 г. скончыў факультэт беларускай філялёгіі і культуры БДПУ па спэцыяльнасьці “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”; у 2012 г. – асьпірантуру пры ім. Аўтар дзясяткаў крытычных артыкулаў, перакладае з украінскай, польскай і ангельскай.

Henry Charles Bukowski (1920-1994), легенда амэрыканскага літаратурнага андэрграўнду.

Czesław Miłosz (1911—2004), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1980).

Egon Bondy, уласным імем Збынек Фішэр (1930 — 2007). Чэскі паэт, пісьменьнік, філёзаф, перакладчык, ідэоляг андэрграўнду і альтэрнатыўнай, так званай «другой» культуры. Па-беларуску публікаваўся ў перакладах Макса Шчура (сайт niamiesta.se; кніга выбранага «Запрашэньне на вячэру», Логвінаў, 2013) і Яна Максімюка (часопіс «Правінцыя», № 3-4, 2002; сайт litaratura.org).

Edward Lear (1812-1888) — клясык абсурднай паэзіі.

Ezra Weston Loomis Pound (1885 – 1972), клясык амэрыканскай паэзіі.

Emily Elizabeth Dickinson (1830 – 1886) – клясык амэрыканскай паэзіі. Па-беларуску друкавалася ў перакладах Рыгора Барадуліна («Дзеяслоў», №20, 2006) і Андрэя Хадановіча.

Ernest Miller Hemingway (1899—1961), клясык амэрыканскай літаратуры.

Празаік, паэт, нарадзілася ў 1981 г. у Гомелі, жыве ў Менску. Першая публікацыя выйшла ў 1997 г. у "Нашай Ніве", надалей творы друкаваліся ў "Літаратуры і мастацтве", "Дзеяслове", "Маладосці", "Архэ" і іншых выданьнях. Вершы і ўрыўкі прозы перакладаліся на польскую, чэскую, літоўскую, украінскую і расейскую. Аўтарка кнігі “Галоўная памылка Афанасія” (2005, “Мастацкая літаратура”; тытульная аповесьць выйшла ў 2006 г. па-польску).

Нарадзілася ў 1982 годзе на Брагіншчыне. Перакладчыца, паэтка. У 2004 скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ. Адна са стваральніц і сябра рады інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Пераклады прозы і паэзіі розных аўтараў (з ангельскай, іспанскай, партугальскай) з’яўляліся ў беларускіх літаратурных выданнях “Дзеяслоў”, “pARTizan”, “ARCHE”, “Паміж”, “Літаратурная Беларусь”, “MAKEOUT”, а таксама ў кнігах серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў і часопіса “ПрайдзіСвет” “PostSriptum”: “Маска Чырвонае Смерці” Э. А. По, “Злачынства, сэр!” і “Вусцішны пакой”. Дэбютны паэтычны зборнік – “Кніга памылак” (Галіяфы, 2014 г.).

Юрій Романович Іздрик, нар. у 1962 г. у Калушы (Івана-Франкоўская вобласьць) – украінскі празаік, паэт, культуроляг, у мінулым – галоўны рэдактар часопісу “Четвер”, адзін з стваральнікаў т. зв. “станіслаўскага фэномэну”. Аўтар кніг прозы «Воццек& воццекургія»,  «Подвійний Леон» і інш.; паэзіі “Ю”, “AB OUT”, “Календар Любові”; эсэ “Флешка” і “Флешка 2gb”. Па-беларуску друкавалася аповесьць “Востраў КРК” (“Дзеяслоў”, 38, 2009-1) http://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=12461 

(Юрій Завадський) Нарадзіўся ў 1981 г. у Тэрнопалі, скончыў філфак Тэрнопальскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (2003 г.) і асьпірантуру пры ім (2006 г.), кандыдат навук. Паэт, перакладнік з польскай, ангельскай, беларускай, дасьледчык сучаснай літаратуры, сузаснавальнік і дырэктар выдавецтва “Крок” http://krokbooks.com/ , чалец нойз-гурта “Субпродукт”.  Аўтар паэтычных  кніг “Імовірність” (1999),  “Ротврот” (з Андрыем Антаноўскім, 2010 г.), “Пейпербек” (2013), “еа” (2014) і іншых. Пэрсанальны сайт: http://yuryzavadsky.com/

(Jan Frolík) Нарадзіўся ў 1948 г. у паўднёвачэскім мястэчку Кардашава Рэчыца, дзе жыве і сёньня. Па адукацыі настаўнік (выкладаў гісторыю і чэскую мову). У часы сацыялізму не друкаваўся, пасьля выдаў кнігі вершаў “Паэтычны сэмінар” (1991), «Хайку гэтага не патлумачыць» (2013), “Суцяшэньне арніталёгіяй” (2013), «Атлянтыда» (раньнія вершы, 2014). Прадстаўлены ў польскай анталёгіі эўрапейскага хайку «Gwiazda za gwiazdą» (2005). 

Яна Бэнёва (ці Бэнява, Jana Beňová) – славацкая пісьменьніца і паэтка, нарадзілася ў 1974 г. У 90-х выдала тры нізкі вершаў, пасьля – «12 аповедаў і Ян Мёд» (2002), раманы «Паркер» (2000), «Плян провадаў» (2008, па-беларуску – урывак у славацкім нумары «Архэ», 2010), «Сёньня» (2010), «Прэч! Прэч!» (2012).

Старонкі