23.03.2017

Часопіс-пабрацім па інцярэсах

Пакуль у адукаванай сінявокай адбываюцца затрыманьні распаўсюднікаў беларускіх кніг, у Чэхіі выйшаў чарговы нумар часопіса перакладной літаратуры Plav, гэтым разам прысьвечаны “ЛітРАЖу”… дакладней, алькаголю і алькагалізму ў постсавецкіх краінах. Няма дзіва, што постсавецкая Беларусь у ім прадстаўлена шырока і, дэнатуральна, ня без нашага ўдзелу. http://svetovka.cz/aktualni-cislo.htm

Гэтак, побач з усім абрыдлымі Лімонавымі і Сарокінымі, чэскія чытачы могуць пазнаёміцца з фактычна новым аповедам Сірошкі Пістончыка “Закладка Багдановіча” (упершыню на ЛітРАЖЫ – тут http://www.litrazh.org/article/zakladka-bagdanovicha), прачытаць пра Караткевіча паводле Глёбуса ў перакладзе Сяргея Сматрычэнкі, а з інтэрвію Макса Шчура даведацца, што “прататып беларускага алькаголіка – гэта літаратар”. http://svetovka.cz/archiv/2017/01-2017-rozhovor.htm

Адным словам, хто чытае па-чэску – налятай! У кнігарнях часопіс каштуе ўсяго 69 крон (прыблізна 5 белрублёў) – гэта таньней за бутэльку добрага чырвонага віна.