19.09.2013

Гэты дзень мы набліжалі, як маглі

«А сколько, собственно, времени?» - «Не сколько времени, а который час!»

У выдавецтве "Альтернатива" ў Берасьці выйшла першая несамвыдаўская, а насампраўдная кніга паэзіі Ўладзіміра Глазава «Время собственное». У кнігу ўвайшлі найлепшыя вершы аўтара з самага пачатку ягонай рыфмавальніцкай дзейнасьці. Прадмову да кнігі і фотку на вокладцы забясьпечыў М. Шчур. Неўзабаве ў Менску ў галерэі "ЛогвінаЎ" павінна адбыцца прэзэнтацыя кнігі з удзелам аўтара і ягоных сяброў - сачыце за рэклямай!