Памёр Міхась Кавыль

6 красавіка адышоў у вечнасьць патрыярх беларускай паэзіі Язэп Лешчанка – найлепшы паэт беларускай эміграцыі, бадай, апошні сьведка беларусізацыі й яе разгрому. Паэт сам ледзь ня стаў ахвярай сталіншчыны: у 1933 г. быў асуджаны да высылкі за ўдзел у т. зв. “Саюзе вызваленьня Беларусі”. Сьветлая памяць.

У 2015 г. “ЛітРАЖ” віншаваў паэта з стагодзьдзем адмысловай публікацыяй ягоных найлепшых вершаў: http://litrazh.org/article/mauklinya
http://litrazh.org/news/stagodzdze-kavylya