19.11.2017

Шчур загаласіў

У выдавецтве «Янушкевіч» пабачыла сьвет кніга кароткай прозы нашага аўтара і рэдактара Макса Шчура «Галасы», у якую ўвайшлі 13 апавяданьняў, напісаных за апошнія  пяць-шэсьць гадоў, і аповесьць «Чалавек з футаралам». Тэксты кнігі ў сваёй бальшыні ня новыя для чытачоў нашага часопіса, але новыя як для нечытачоў, так і айчынных крытыкаў.

Набыць кнігу можна тут: https://januskevic.by/catalog/mast_lit/3717/

Кніга стала трэцяй па ліку друкаванай публікацыяй хранічнага эмігранта на гістарычнай радзіме. (Папярэднія: зборнік вершаў «Амальгама», 2010; «Запрашэньне на вячэру» Э. Бонды, 2013, абедзьве ў выдавецтве «Логвінаў»).

Сам аўтар па сакрэце падзяліўся з намі сваёй здагадкай, што на рашэньне сп. А. Янушкевіча выдаць ягоную кнігу паўплываў факт атрыманьня ім у 2016 г. прэміі Гедройца за раман «Завяршыць гештальт».

Разумеючы ўсю паўнату адказнасьці за выхаваньне будучых пакаленьняў беларускіх разьдзяўбаеў, аўтар і выдавец пастанавілі выдаліць з папяровай вэрсіі кнігі (пры захаваньні ў вэрсіі электроннай) апавяданьне «Бацькоўскі клюб», асноўным носьбітам сэнсу якога ёсьць нецэнзурная лексіка. З тых жа меркаваньняў вісячы хуй голага мужыка на задняй старонцы вокладкі, нягледзячы на ўнутраны пратэст ілюстратаркі Вольгі Якубоўскай, быў прыкрыты зялёным лістом.

Пасярэдніцтвам «ЛітРАЖу» аўтар яшчэ раз дзякуе ўсім, хто спрычыніўся да выданьня.

На фота: голы мужчына без цэнзуры.