Проза

Прыбіральшчыцы

Галя – звычайная адчайная жанчына за сорак, без адукацыі, бяз мараў, без імпэту, працуе па інэрцыі і нікуды не імкнецца, спраўна па талёнчыку абедае й вячэрае, у кішэньцы трымае рукою мабільны тэлефон нават у прыбіральні, бо кожную хвіліну могуць пазваніць альбо Юлія Цімафееўна, альбо Міхаліна (ня дай божа каб апошняя званіла) і тэрмінова паклікаць падцерці падлогу за кім-небудзь з пастаяльцаў або кліентаў, якія, прыйшоўшы з вуліцы, забыліся на бахілы й паўсюль пакінулі свае адбіткі. 

З галерэі вясковых вар’ятаў

“Галасуйце за праф. доктара такога й такога, інжынэра, кандыдата навук, месцам жыхарства тут, працую вынаходнікам. Абяцаю прадстаўляць інтарэсы ўсіх грамадзянаў з IQ >150 і ачысьціць вёску ад даўбаёбаў і паразітаў. Кожны, хто за мяне прагаласуе, у выпадку майго абраньня атрымае ў падарунак галаваломку”.

Замах

Надвячоркам чатырнаццатага дня вясновага месяца нісана таёты ў прыёмную канцылярыю галоўнай рэдакцыі найбуйнейшага партыйнага выданьня «Фолькішэ Бэобахтэр» роўным вайсковым крокам увайшоў ня так даўно йменаваны обэрштурмфюрэрам СС Макс Ота фон Ш. Сакратарка, русявая нацыстачка ў самым апагеі рэпрадукцыйнага веку, з амаль фізычным намаганьнем узьняла доўгія нафарбаваныя вейкі...

Выпадковая Тамара

Голас стомлены і ўпарты; і дзівосным чынам паўтарае выраз яе твару, пакідаючы непрамоўленым працяг фразы, аднак відавочны ўсім прысутным: як. ты. мяне. дастаў. А Хатаба, аказваецца, клічуць Лёшам. Як яму не пасуе гэтае кацінае імя! Як яму не пасуе гэтая зімовая шапка! Як тужліва назіраць ягоную панылую паставу! Шчасьлівая сям’я, адным словам. А вось ня трэба было браць моль у жонкі. І ты заплюшчваеш вочы, ня ў змозе далей сузіраць брыдоту, якую памяць падсоўвае табе ў якасьці твайго ж нібыта жыцьця.

Гісторыя пана Антона

Найперш ён пашыў сабе касьцюм. Белы, у чырвоны гарошак. Потым скараціў імя, бо што гэта за імя Антон Антоныч – хай будзе АА. І вышыў гэтыя дзьве літары ніткамі мулінэ на касьцюме. АА гучала для яго як песьня, што ляціць па-над пожнямі і гарадамі, па-над фабрыкамі і садамі! АА – энэргія, сіла, напруга, што ўдарыць маланкай гневу па  кожнай цёмнай асобе. АА – як апошні праменьчык надзеі ў сьвеце, дзе няма месца ані праменьчыкам, ані надзеям. Далей Антоныч сфармуляваў сабе кароткае ёмістае крэда: “Радасьць, Дабро, Хардкор”.

Тэосафы

Пра тую знакамітую сустрэчу яшчэ і праз столькі гадоў чаго толькі ні плявузгаюць: маўляў, рабі Мэнахэм наўмысна прыехаў зь Віцебску ў Вільню да рабі Бэн Шлёмы, каб абмеркаваць іхныя нязгоды ў пытаньнях тлумачэньня Торы; нібыта ехаў ён не адзін, а цэлай дэлегацыяй, разам яшчэ з Зальманам зь Лядаў; ды яшчэ нібыта Віленскі геній урэшце не схацеў іх нават бачыць, ня тое што слухаць. У выніку, паводле гэтых шматлікіх «знаўцаў» выходзіць, што ніякай сустрэчы на найвышэйшым узроўні паміж кіраўнікамі хасідзкай і літвацкай фракцыяў гэбрайскага асьветніцтва, уласна, зусім не было!

Карма

Быць такога ня можа

Жыцьцё часам бывае вялікім, як Шэкспір, а часам маленькім, як Прынц. Яно то задае пытаньні, то прымушае адказваць за базар, а то і наогул – ператвараецца ў дзіўны сімбіёз аўтаадказчыка з п’яным суфлёрам.

Знаёмства

Банько з Жалейкам пазнаёміліся  ў Будынку афіцэраў “Чабаток”, хаця афіцэрамі не былі і адпаведнага для гэтага статусу розуму ня мелі. Банько прыйшоў туды на канцэрт панк-гурту “Слонік”, а Жалейка пасцаць. У выніку лёс зьвёў іх у буфеце.

Старонкі

Subscribe to Проза