Бывае,
слова і думка, як належыць,
утвораць верш удалы, сьвежы,
што зьзяе колерамі гожа
і, як акорд, расчуліць можа.
Але няма, на жаль, нічога ў ім твайго,
бо пэўны клясык напісаў ужо яго.
Трыццаць тысяч відаў яшчэ невядомых расьлін
Жывыя непрыдуманыя людзі ў джунглях
прадаюцца на катаваньне —
а робат у гарнітуры, што спэкулюе прымхай з назвай «Бразілія»
мае права гаварыць ад іхнага імя?
Жыў на сьвеце стары з носам-хобатам,
што даводзіў нам: «Што б вам там хто бы там
ні казаў, не насаты я —
гэта ў іх псіхапатыя!»,
і заходзіўся жудасным рогатам.
...Сталічнае жыцьцё зноў робіцца стабільным,
Правераны кліент ідзе ў бардэль стары,
Сінеюць прыцемкі, і з водсьветам магільным
Сьвятло прагрэсу — газ — шалее ў ліхтары!
Раптам з ваннай выйшаў нейкі чувак. Ён быў незнаёмы, да таго ж чысьціў зубы. У мэтах самаабароны Лявон інстынктыўна адарваў ад сьценкі батарэю і раз’ябошыў яе аб чувака. Той з апошніх сіл закрычаў: «Яшчэ! Яшчэ!»
Заклятымі ворагамі паэзіі ёсьць як усякая думка пра дасканаласьць, так і памкненьне аўтара заняць нейкую, хай сабе нават нэгатыўную пазыцыю ў дачыненьні да “спэктаклю” культуры.
Першая спроба падняць паўстаньне ў Бельскім павеце скончылася паразай, палонныя партызаны былі расстраляныя ў Беластоку пры вельмі цьмяных абставінах, якія выклікалі абурэньне ўсяго насельніцтва ня толькі на Віленшчыне й Гарадзеншчыне, але і ў самой Польшчы.
У сапраўднасьці ворагаў няма. Праблема менавіта ў гэтым: у гэтай гісторыі няма ворагаў: у Вэронікі няма ворагаў, у Фэрнандо няма ворагаў, ані ў Даньелі, калі не лічыць таго хлопчыка, які ў жыцьці апроч грымасаў больш нічога ня робіць.