Проза

Заваёўнікі

Князь М-скі ўзьняў руку й паказаў нягнуткім жалезным ківуном на барона О-скага. Той перажагнаўся, паслухмяна ўзяў ліру, то бок былы лук, цяпер з чатырма цецівамі, крыху яго яшчэ падладзіў, ударыўшы пару разоў графа Н-скага мячом па шлеме, які выдаваў ідэальны тон “ля” – ну і пачаў.

Галасы

Улюбёная пэрсанажава рэкляма – на вазэктамію. Гэта вясёлы дуэт мужа з жонкай, што больш ня хочуць мець дзяцей. Жонка раіць мужу зьвярнуцца да доктара, які за дзесяць хвілін назаўжды пазбавіць яго пладавітасьці. У Канадзе гэта робіцца хутка й нядорага пасярэдніцтвам інтэрнэту.

Смех

Адэля з'явілася на свет падчас навальніцы, акурат праз тры дні пасля трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Кажуць, што, калі падарваўся рэактар, дзеці плакалі кожны дзень, быццам адчувалі, што здарылася штосьці непапраўнае.

Сны

…хлопчыку восем – ён ніяк не можа сагрэць яе сініх ног, яе тонкіх рук; хлопчыку дзевяць – ён не можа абняць гэтыя вузенькія плечы і супакоіць дрыготку ад холаду; хлопчыку дзесяць – ён ужо навучыўся ў сне здымаць саколку, але ўсё ніяк не можа ёю атуліць дзявочыя плечы…

Кіцель Ваяводзіна

Гэты кіцель прайшоў не адну гістарычную бітву. Бываў ён і ў брудных канавах, і на палянках летніх лясоў, прыпарушаны насеннем кветак. Гэты кіцель любілі жанчыны, да гэтага кіцеля дакраналіся дзеці і на гэтым кіцелі выпускалі апошні свой уздых пратыкнутыя штыком-нажом ворагі.

Падарожжа

У рэстаране кавалак не лез у горла, занадта там было пафасна і перанаселена мужчынамі ў фраках, а ў пана К., як вядома, былі свае місіі ў гэтай краіне – згвалціць чорную жанчыну, знішчыць усе чорныя фракі, выкурыць увесь афганскі гашыш і напісаць партрэт.

Старонкі

Subscribe to Проза