Проза

Психоделичество 2

Бесклассовое сетевое общество будет возникать постепенно. Продолжая оставаться в пространстве нашего сравнения, можно сказать, что доза … будет расти при перманентной революции, пока не достигнет пределов возможностей человеческого организма. 

Судзьба класнага чалавека

Дзенег у нас праўда ўсё адно не была, але мы тагда пра дзеньгі не думалі, мы кніжкі чыталі. Класіку ў аснаўном – Тарзана, Эмануэль, Анжаліку і другіх пісацелей... Эці кніжкі нам очэнь жыць памагалі. А дзенег мы з Колей вапшчэ нікагда не відзелі, мне кагда іх паказалі, я чуць с ума не сашла – аказываецца, ані не зелёные, а маленькіе такіе, са зьвірушкамі!

Пра генія Толіка, вялікага працаголіка

Дзед Філакцет ня мог глядзець, калі рэжуць сьвіней, курыц і фрэдак, калі топяць коцікаў і б’юць чобатам па хрыбту сабачак. Хуй яго ведае, чаму дзед выжыў сярод сялян у іх суровай нацысцкай атмасферы, якая ператварае чалавека ў дурную сьвістульку, а не бажэсьцьвены клавесін. Відаць, таму цярпелі Філакцета, што меў на нагах па шэсьць пальцаў і бацюшка ў царкве ўсім вушы прапізьдзеў ціпа гэта знак божы.

Ружовае піва

Рассмакаваўшы як сьлед першы глыток, ён зноў запаліў. Бармэн згроб са стала манэты і ўключыў тэлевізар. Дзякуй богу, бяз гуку. Паказвалі нейкае амэрыканскае радэа. Мужыкі ў каўбойскіх капелюшах ці радзей у шлемах несупынна залазілі на быкоў і несупынна падалі зь іх лычом у пясок. Недзе пасьля восьмага ці дзявятага падзеньня ён раптоўна зразумеў, што яму найбольш падабаецца ў гэтым бары – цішыня.

Рассказы

Я целую твои ножки, можно? Начиная с пальчиков и все выше и выше. Ух, хорошо! Аж мороз по коже. А сам вспоминаю непроизвольно, как один белорус, объевшийся националистической пропаганды, орал намедни в трамвае: «Погубили, проклятые москали, нашу скромную белую родину! Испоганили нежную нашу Беларусь, чертовы кацапы, стрелять вас надо через одного!» И плакал, зажатый намертво на задней площадке битком набитого вагона.

Упырхлікі

Сваё адмоўнае стаўленьне да расейскіх прыхадняў я зьмяніў толькі пасьля таго, як на сквоце зьявілася маё новае захапленьне – сібірачка і анархістка Даша, у якую я адразу ж закахаўся, бо дагэтуль дзевак, а такіх баявых пагатоў, на сквоце не было. У Дашы было штосьці такое ад маленькай разбойніцы, што мне ў ёй адразу заімпанавала – сама яна сьціпла казала, быццам яна ўсяго толькі фэміністка.

Прыбіральшчыцы

Галя – звычайная адчайная жанчына за сорак, без адукацыі, бяз мараў, без імпэту, працуе па інэрцыі і нікуды не імкнецца, спраўна па талёнчыку абедае й вячэрае, у кішэньцы трымае рукою мабільны тэлефон нават у прыбіральні, бо кожную хвіліну могуць пазваніць альбо Юлія Цімафееўна, альбо Міхаліна (ня дай божа каб апошняя званіла) і тэрмінова паклікаць падцерці падлогу за кім-небудзь з пастаяльцаў або кліентаў, якія, прыйшоўшы з вуліцы, забыліся на бахілы й паўсюль пакінулі свае адбіткі. 

З галерэі вясковых вар’ятаў

“Галасуйце за праф. доктара такога й такога, інжынэра, кандыдата навук, месцам жыхарства тут, працую вынаходнікам. Абяцаю прадстаўляць інтарэсы ўсіх грамадзянаў з IQ >150 і ачысьціць вёску ад даўбаёбаў і паразітаў. Кожны, хто за мяне прагаласуе, у выпадку майго абраньня атрымае ў падарунак галаваломку”.

Замах

Надвячоркам чатырнаццатага дня вясновага месяца нісана таёты ў прыёмную канцылярыю галоўнай рэдакцыі найбуйнейшага партыйнага выданьня «Фолькішэ Бэобахтэр» роўным вайсковым крокам увайшоў ня так даўно йменаваны обэрштурмфюрэрам СС Макс Ота фон Ш. Сакратарка, русявая нацыстачка ў самым апагеі рэпрадукцыйнага веку, з амаль фізычным намаганьнем узьняла доўгія нафарбаваныя вейкі...

Выпадковая Тамара

Голас стомлены і ўпарты; і дзівосным чынам паўтарае выраз яе твару, пакідаючы непрамоўленым працяг фразы, аднак відавочны ўсім прысутным: як. ты. мяне. дастаў. А Хатаба, аказваецца, клічуць Лёшам. Як яму не пасуе гэтае кацінае імя! Як яму не пасуе гэтая зімовая шапка! Як тужліва назіраць ягоную панылую паставу! Шчасьлівая сям’я, адным словам. А вось ня трэба было браць моль у жонкі. І ты заплюшчваеш вочы, ня ў змозе далей сузіраць брыдоту, якую памяць падсоўвае табе ў якасьці твайго ж нібыта жыцьця.

Старонкі

Subscribe to Проза