Выбітны польскі паэт Адам Загаеўскі атрымаў 20 кастрычніка ў Авіедо прэстыжную Прэмію прынцэсы Астурыйскай за літаратуру, сярод мінулых ляўрэатаў якой – Мар'ё Варгас Льлёса, Гюнтэр Грас, Артур Мілер, Кляўдыё Магрыс, Лэнард Коэн, Леанардо Падура і іншыя. «Паэзія Загаеўскага – разам зь ягонымі развагамі пра творчасьць і ягоным мэмуарным даробкам, – пацьвярджае этычнае пасланьне літаратуры і дазваляе ў ейным родным польскім гучаньні адчуць адзінства й разнастайнасьць заходняй традыцыі, люструючы адначасова і нягоды выгнаньня», канец цытаты з афіцыйнай фармулёўкі.