Перахапілі Барыса недзе ў Цэнтральнай Еўропе. Пачаўся міжнародны скандал, бо самалёт быў ваенны. Але скандалы нас не цікавяць. Запомніце, нас павінен цікавіць Чалавек.
Да нас – сятчастым палатном глухой фіранкі,
даўно вядомым краявідам – да сьцяны
стаіць акно накшталт старой карціннай рамкі,
якая цэдзіць цераз сіта нашы сны.
Аўтарцы пашанцавала, што яе заявы пра “мёртвую беларускую мову” не бачыў інтэрнэт-абаронца правоў беларускамоўных Ігар Случак, іначай бы позвы ў суд Севярынец не пазбегла.
Пры канцы чэрвеня ў Прагу проста з Брна завітала адна з найцікавейшых беларускіх паэтак сучаснасьці Наста Кудасава. Тамтэйшым беларусам удалося па-хуткаму арганізаваць ейнае чытаньне ў кавярні “Манмартр”, багатай на літаратурна-песенна-алькагольна-эратычныя традыцыі.
Ажно тры кнігі на чатырох мовах атрымала рэдакцыя “ЛітРАЖу” ў траўні. Перадусім, гэта беларуска-ўкраінскае дзецішча чэмпіёнаў па парным хвігурным вершаваньні Сяргея Прылуцкага і Алены Сьцепаненкі “Далоў дарослых!/ Геть дорослих!” http://books.lutasprava.com/index.php?route=product/product&path=60_63&p...
Я не палітычны ўцякач. Я ўцякач татальны. Часам мне здаецца, што калі б я нарадзіўся ў Бразіліі, Вэнэсуэле або Скандынавіі, я таксама ўцёк бы з тамтэйшых вуліц, партоў і папасаў.
Калі мы напішам “Мая міліцыя мяне беражэ” — хто гэта належным чынам ацэніць? Таму кожны плакат перад вывешваннем у горадзе свенцяць… Тады ў іх з’яўляецца і неабходная духоўнасць, разумееш?
У інтэрнэце ўжо выказваліся прапановы, быццам трэба зняць фільм паводле “Ночы цмока”. Спадзяюся, што фільм, які прапагандуе беларушчыну як занятак вузкай секты фанатыкаў, усё ж такі не пабачыць свет.
Папа Рыгор, адзін, шаптаў яму праклён,
а імпэратар – зьзяў на цэлы сьвет, чый цэнтар
быў там, дзе імпэратар. Новы Рым паўстаў
на іхным супрацьпастаўленьні – «так» і «не»
верных супернікаў.
Загінуў не ў імя вялікіх ідэй, дзе-небудзь у турме, у барацьбе, а як брудны чарвяк у памыйнай яме жыцьця… Ах, сьмейся, паяц, над каханьнем Тугоўскага! Гэта ўсё той пракляты Сатурн!
Спадзяюся, сам Міхась Кавыль пагадзіўся б з тым, што канчатковым прабуджэньнем (ці ўсьведамленьнем) свайго таленту ён абавязаны дзьвюм стыхіям: Атлянтычнаму акіяну й Нью-Ёрку.
Так, у нас сацыяльная дзяржава. Між тым, шмат хто спрабуе на гэтым паразітаваць. І вы, Сяргей Аляксандравіч, цудоўна ведаеце, што вышэйшым кіраўніцтвам краіны пастаўлена задача выявіць гэтых нядобрасумленных грамадзян.