— Сынишка мой... — зашептала женщина, кивая на мальчика. — Болен чем-то... Все про какую-то страну рассказывает... И по ночам пропадает. Только лежал в кровати — глядь — и нет его. А утром снова тут как тут.
Прага сёньня гэта такое невялікае беларускае мястэчка
з насельніцтвам каля тысячы чалавек
выбары адбыліся мэрам абралі Ціханоўскую
яна набрала крышку менш за 97 адсоткаў
У якасьці падарунку дарагія ўсярускія браты далі нам вялізны крэдыт у выглядзе двух батальёнаў спэцыяльных вайсковых аддзелаў! Неўзабаве яны белымі анёламі спусьцяцца на засьнежаныя стрэхі нашага гораду... Радуймася, сябры мае! Людзі ў белых халатах канчаткова вылечаць нас ад пачуцьця нацыянальнай фанабэрыі й надуманай адметнасьці! Братняя акупацыя назаўсёды вызваліць нас ад доўгіх стагодзьдзяў ганебнага існаваньня ў якасьці марыянэткавага дзяржаўнага ўтварэньня! Ура-а-а-а!
—Хай рабуюць, не да іх зараз! Грошай сабе мы заўжды надрукуем, — адмахнуўся Мазгаўнюк. — Якія яшчэ навіны?
—Калгасенка на провадзе.
—Што, павесіўся? Ну, нарэшце...
—Ды не, здаецца — гаварыць з вамі хоча...
—А-а, птамаць! — зароў Мазгаўнюк. — Давай сюды!
Кулинария была его второй страстью, после управления Государством. А возможно, и первой. Отец народа и несбывшийся повар. Освежевание, фаршировка туш, взбивание яиц до воздушной невесомой пены, замес теста, нарезка овощей на мельчайшие правильные кубики — всё это успокаивало его и расставляло мысли по полочкам.
—І што ж мне цяпер рабіць? Што ж я цяпер партыярху Педафілу перад усім народам падару, ціамат? — Гаспадар прыкінуўся задуменным. — Так ён мне душу з гэтаю кнігай даставаў...
—Сраку яму цяпер пацалуй, свайму Педафілу, — прабуркатаў сабе пад нос незадаволены Мазгаўнюк.
—Сраку, кажаш? — зірнуў на яго другі консул. — Гэта думка. Хаця гэта лепей адкласьці на неафіцыйную частку, я лічу...
Слуп сьцябліны
абсечаны
высахлы
ўтыркаўся ў бледна-чорную сьветліню
роўна разьлітую ўсюль
ён меў падабенства з калюмнай
што не трымае нічога апроч пустаты
пазбаўленая капітэлі гзымсу столі
і апраўданьня
наўпроставая трансьляцыя з Бастыліі
паседжаньне Цэнтральнай Вертухайскай Камісіі
старшынюе камэндантша нежнай крэпасьці
на разагрэве з дакладамі выступаюць прадольныя кожнай зь вежаў
паводле іх тэмпэратура агулам па зоне нармальная
ад зэкаў паступіла столькі і столькі подпісаў
за вылучэньне такіх і такіх аўтарытэтаў на пасаду сматрашчага
Галоўным паказальнікам любові да сістэмы з’яўлялася колькасць пацалункаў сімвала. Сталёвая Дупа, што вісела ў цэнтры Кантэйнера, была адпаліраваная да бляску, а ў некаторых месцах працёртая да дзірак. Сотні грызуноў прыкладаліся да сімвала да тых часоў, пакуль тыя, хто стаялі за імі ў чарзе, не адштурхоўвалі іх.
У маленькай крамцы, дзе заўжды ё’ ўсё й нават болей,
ты купляеш адзін і той глазураваны сырок і жменю печыва,
часам — бутэльку вады (малую, каб лёгка несьці, а мусіў бы большую —
то было б, як тады, насампраўдзе)
— Хто, Гегемонавіч? — пацікавіўся змрочны Мазгаўнюк.
— А хто ж яшчэ можа быць? Кум твой прыпісчаны, называецца кумандант горада! Трубу ў іх прарвала!
— Ізноў усё гаўном заплыве, — уздыхнуў Мазгаўнюк.
— Ды не — гэтым разам з вадою, птамаць... Ва ўсім горадзе вады ня будзе да панядзелку. Ні гарачай, ні халоднай. Балазе хоць сьнегу нападала.
— На тэрарыстаў сьпішам, — прапанаваў Мазгаўнюк.
Мастацтва — толькі цень, як каровы ці гарбата —
пакіньце будучыню адкрытай, не прызначайце сустрэч, усё ўжо тут
з узыходам Месяцу й ціхай музыкай у памяці фанографа —
толькі падумайце, якое дзіва! хтосьці ўстае і проста ідзе па вадзе.
Працоўны дзень быў амаль завершаны. У фае на гінекалагічных крэслах ляжалі «цяжарныя» манекены з рассунутымі нагамі... Сташэўскі быў зусім чырвоны і папрасіў прабачэння. А з Сайдзікам развіталіся ў калідоры: пагаварылі пра яго даўнюю просьбу — сустрэчу з нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч.
От, нішто сабе ўмалот!
Мне хапае ўзнагарод!
Вунь, шэсьць штук ужо й на сьпіне —
Я як елка ў Новы год!
Сунімаць чарговы раз
Шчыры гнеў народных мас
Для мяне няма карысьці:
Сам за зло трымай адказ!..
Недарэка зь недарэкаў — а як закукарэкаў! Злуецца цар, — ды паспрабуй, удар! Іншы стаў час, не даруюць абраз! Выйшаў цар з палаца, воўкам зірк — а на пляцы ўся чыста краіна пасьпела сабрацца!