Мастацтва — толькі цень, як каровы ці гарбата —
пакіньце будучыню адкрытай, не прызначайце сустрэч, усё ўжо тут
з узыходам Месяцу й ціхай музыкай у памяці фанографа —
толькі падумайце, якое дзіва! хтосьці ўстае і проста ідзе па вадзе.
Працоўны дзень быў амаль завершаны. У фае на гінекалагічных крэслах ляжалі «цяжарныя» манекены з рассунутымі нагамі... Сташэўскі быў зусім чырвоны і папрасіў прабачэння. А з Сайдзікам развіталіся ў калідоры: пагаварылі пра яго даўнюю просьбу — сустрэчу з нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч.
От, нішто сабе ўмалот!
Мне хапае ўзнагарод!
Вунь, шэсьць штук ужо й на сьпіне —
Я як елка ў Новы год!
Сунімаць чарговы раз
Шчыры гнеў народных мас
Для мяне няма карысьці:
Сам за зло трымай адказ!..
Недарэка зь недарэкаў — а як закукарэкаў! Злуецца цар, — ды паспрабуй, удар! Іншы стаў час, не даруюць абраз! Выйшаў цар з палаца, воўкам зірк — а на пляцы ўся чыста краіна пасьпела сабрацца!
— Што здарылася? — строга звярнуўся Міхайлавіч да спалоханых работніц, якія стаялі поруч, апусціўшы галовы.
— Не ведаем. Гадзіны тры ўжо бунтуюць. Ніяк супакоіць іх не можам, — заікаючыся ад страху, прамармытала адна з жанчын. — Крыху корму ім зменшылі, вокны некалькі разоў не адчынілі, дык яны адразу бунт паднялі.
Завея пускае нам пыл у вочы
шматкі краявіду вісяць на валаску сарказму
алейныя петлі магнітафонных стужак плаваюць на паверхні
гісторыя завяршаецца масакрай дзіцячых лялек
на капусным полі непадалёк ад Ніцы
паэзія памалу скісае й робіцца літаратурай
нямы пералік дрэваў
у мядовых глыбінях вітрынных шыбаў
Усё добрае калі-небудзь заканчваецца, аднак маладыя вераць у гэта неахвотна. Неверагоднае, усёахопнае пачуццё болю і жаданне помсты перапаўняла ўсю істоту ваўчаняці. Літаральна ўчора важак красаваўся і выхваляўся сваёй сілай, здзекуючыся і зневажаючы слабейшых і нямоглых, а сёння, схоплены фламандскімі паляўнічымі і замкнёны ў клетку, выглядаў зусім разбітым і шкадлівым. Пад свіст і рогат іншых жыхароў лесу шэры разбойнік быў заключаны пад варту для далейшага суду і разбіральніцтва.
Кілпатрыка забілі ў тэатры; забойцу брытанская паліцыя так і не знайшла; паводле гісторыкаў, яе рэпутацыя ад гэтай няўдачы не пацярпела, бо хутчэй за ўсё сама паліцыя забойства й арганізавала. Раяна турбуюць іншыя моманты загадкі. Яны гэткія цыклічныя: здаецца, у ёй паўтараюцца й спалучаюцца падзеі з самых далёкіх краін і эпох.
Ямамота цудоўна разумеў
што галоўнае апірышча ягонай праяпонскай улады
насамрэч не японцы
а самі абарыгены
тыя гістарычна заўжды хацелі людзьмі звацца
у іхным разуменьні гэта значыла звацца японцамі
са знакам якасьці ці ўжо без
а родныя шаманскія рытуалы былі ім да аднаго месца
— Цяпер гэты Тахелес — уласнасць нашага банка. А прыватнай уласнасці ў нашай краіне яшчэ ніхто не адмяняў. Гэтых мастакоў мы і з іншых памяшканняў паступова выцеснім. Дай толькі час. Нам спяшацца няма куды. Закон на нашым баку. І грошы таксама, — сказаў Гвіда і крыва ўсьміхнуўся.
Алесь Бяляцкі сказаў мне, што я вязу перадачу для Барыса Ханонавіча Хамайды. Я спытала: хто гэта? Ён адказаў, што гэта вельмі добры чалавек з Віцебску, у Менску яго затрымалі, а мне галоўнае не забыцца і правільна сказаць імя і прозвішча, калі буду перадаваць перадачу. Я ехала і, як у анекдоце пра мыла, паўтарала: «Хамайда Барыс Ханонавіч, Хамайда Барыс Ханонавіч».
Сваёй ляканічнасьцю хокку нагадвае афарызм. Хаця ляканічна сфармуляваную ў афарызьме думку можна разьвесьці на цэлы абзац, усё-ткі клясычная — я б сказаў «каліграфічная» ці «мнэманічная» — яе форма менавіта такая, а ня іншая. Гэта як фармулёўка якога-небудзь матэматычнага ці фізычнага закону: яе можна бясконца ўдакладняць, але сутнасьці (якая так ці йначай мусіць быць зразумелай кожнаму школьніку) гэта ўжо ня зьменіць.
Сон, варыянт другі, — на экспазіцыі ўсё як раней, але людзі на фатаздымках рухаюцца, старонкі кніг варушацца, і дзіўны ветрык, невядома адкуль, а экскурсантаў няма, усё, што я гавару — я гавару сама сабе.
на канапе сядзеў японец у акулярах
(не ўпэўнены, што японец,
ніколі не ўмеў адрозніваць
азіятаў) і ў масцы.
дык вось, ён зірнуў на мяне
вачыма Сіро Ісіі,
маўляў, смелы, халера, —
на калідор, без маскі.
Канец эпохі, ціша ў сьвеце.
Век дасказаў, што меў на ўвеце —
дазьзялі слынныя прамоўцы,
сышлі ў нябыт майстры ў рыфмоўцы,
адваяваў ваяр суворы,
мысьляр дамазгаваў, акторы
дайгралі, скульптар скончыў творы,
мастак запоўніў фрэскай сьцены,
і крытык вырак, хто зь іх цэнны.