Божая кара

сучасная беларуская проза, турэмная, дакументальная, беларуская літаратура XXI стагодьдзя, беларуская мова, наркамаўка, белорусская литература на русском

Раздзелы з кнігі “Фарбы паралельнага свету”

БОЖАЯ КАРА

Лета 2013-га. Спякота. Мы з Цыганом вырашылі схадзіць на штодзённую прагулку, змяніць пафарбаваны ў зялёнае бетон камерных сцен на шэры бетон прагулачнага дворыка. Наш сукамернік К. застаецца ў хаце.

Штодзённы знаёмы да болю маршрут. «Тармазы» расчыніліся, нам направа. Уніз па лесвіцы. Стомленая аўчарка, трое «лягавых». Адзін лесвічны пралёт, другі – выходзім у дворыкі. Сем прагулачных дворыкаў магілёўскай «крытай». Тыя ж камеры, але без мэблі і без столі. Замест столі – два рады сеткі з дроту. Рэжымнік Юра заводзіць нас у сёмы і зачыняе дзверы. Нашая гадзіна пайшла.

Як звычайна, цешымся сонейкам. За час нашай прагулкі яно паспее спаўзці па сцяне на добры метр. Размаўляем пра ўсялякую лухту, Цыган травіць свае вяскова-наркаманскія гісторыі.

Раптам чуем у суседнім дворыку звонкі, залівісты натуральны і шчыры смех:
– Ха-ха-ха-ха-ха! Ааа-ха-ха-ха!!!
Потым ізноў.

Першая думка: нейкую вялікую хату вывелі гуляць, вось яны там і весяляцца. Але прыслухоўваемся і разумеем, што чалавек адзін. Адзін? А з чаго можна так гучна і натуральна смяяцца аднаму? І тут згадваем – у адзін час з намі часта водзяць гуляць Лёшу Гуза.

Лёша Гуз – своеасаблівая легенда магілёўскай крытай. Былы курсант Акадэміі МУС, прафесійны спартовец. Па чутках, у свой першы прыезд адлупцаваў цэлую змену мясцовых мусароў, калі яго заводзілі ў камеру. Тыя яму гэтага не даравалі і доўга потым здзекаваліся...

Дваццаць пяць гадоў тэрміну за выкраданне Завадскага, саўдзел у забойстве азербайджанскай сям'і з пяці чалавек і многае іншае... Амаль адзінаццаць гадоў ён правёў у адзіночцы.

Няўжо ён там адзін, у дворыку? З чаго тады так залівіста смяецца? Мы сталі прыслухоўвацца. Хутка смех змяніўся спевам:

На спящий город опускается туман,
Шалят ветра по подворотням и дворам,
А нам всё это не впервой,
А нам доверено судьбой
Оберегать на здешних улицах покой!

Да! А пожелай ты им ни пуха, ни пера.
Да! Пусть не по правилам игра.
Да! И если завтра будет круче, чем вчера,
«Прорвёмся!» – ответят опера...

     Не, гэта было не так, як пяюць школьнікі на ўроках спеваў – абы пракрычаць тэкст. Голас быў цвёрды, гучны, словы спяваліся з выразам, з душою, з нейкім патэтычным надрывам.

Мы з Цыганом пераглянуліся, усміхнуліся. Усё было зразумела без словаў. Праз некалькі хвілін, калі «Опера» скончыліся, мы пачулі:

От улыбки станет всем светлей!
От улыбки в небе радуга проснётся!
Поделись улыбкою своей!
И она ещё не раз к тебе вернется! –

і далей па тэксце.

Ён праспяваў песню цалкам. Ад першага да апошняга радка. Колькі там куплетаў ні было, але падобна на тое, што ўсе яны былі праспяваныя. Па ўсім было бачна, што ён гэтую песню так ці іначай завучваў.

Сонца зрушылася па бетоннай «шубе» на свой належны метр. Час прагулкі скончыўся. Загрукалі дзверы, Юра павёў дадому першыя дворыкі. Хлопанне дзвярэй, шарканне ног. Усе магчымыя гукі даўно вывучаныя – хутка і да нас дойдзе чарга, дзверы бразгаюць усё бліжэй. Выходзім. Назад нас вядзе толькі адзін лягавы. Гэта добра. Хачу ўпэўніцца, ці сапраўды ў суседнім дворыку быў Лёша Гуз. На пару секунд, праходзячы міма дзвярэй, адкрываю «вочка» і бачу: роўна пасярэдзіне бетонна-асфальтавага «пакою для прагулак» стаіць здаровы, высокі барадаты мужык і, задраўшы галаву, глядзіць скрозь краты на сонца. Дзіўна – насіць бараду ў турме строга забаронена.

Я заплюшчыў вочы і падумаў: пяць чалавек. Дваццаць пяць гадоў тэрміну. Адзінаццаць гадоў у адзіночцы. Выпадковасцяў не бывае, тым больш калі справа датычыцца чалавечага жыцця. Цяпер я ведаю, як яна выглядае – Божая Кара.

Сакавік 2016 г.

 

МАЎГЛІ

Яго прывялі ў нашую 152-ю хату ўвечары. Худая, зарослая, мурзатая істота гадоў шаснаццаці на выгляд, з запужаным позіркам – якраз як зацкаваны звярок. Першыя некалькі хвілін мы наогул нічога не маглі ад яго дабіцца: хто такі? З якой хаты? Ён толькі неўпапад матляў галавой, разгублена лыпаючы вачамі з-пад ілба. Нарэшце пасадзілі яго за стол, напаілі гарбатай і выцягнулі-такі тое-сёе. Знаёмцеся: Саша К., 21 год, сам з Чэрвеня. Сядзеў у хаце са «страгачамі» (арыштантамі, што ўжо адбывалі ў мінулым пакаранне ў месцах пазбаўлення волі, заўв. аўтара), але тыя яго «паставілі на лыжы» (прымусілі звярнуцца да мянтоў з просьбай перавесці ў іншую камеру) – у далейшым мы добра зразумелі, за што. Сядзіць за нейкі скрадзены заплечнік з фотаапаратам. Я жартам назваў яго Маўглі, бо ён і сапраўды быў нібы з лесу збегшы, да таго ж са смуглявым тварам. Мянушка хутка прыжылася.

Прайшло некалькі дзён. Сумеснымі высілкамі хата апранула, пастрыгла Маўглі і прымусіла памыцца – ён стаў больш падобны да чалавека. Пры сабе ў яго не было нічога, нават станку для галення, але ўсім неабходным мы яго забяспечылі. Саня не «грэўся» (нават лістоў яму ніхто не пісаў), але, натуральна, еў, піў і паліў разам з усімі, бо жылі мы агульным.

Неяк незаўважна, трохі разняволіўшыся, пабачыўшы, што жывуць тут людзі, а не звяры, пачаў ён праяўляць сябе не з лепшага боку. То ўлезе ў чужую размову ды вярзе пры гэтым лухту, то каментуе, дзе не просяць, то лезе да кармушкі размаўляць з мянтамі, чаго рабіць зусім не ўмее, то агыркваецца на справядлівыя заўвагі. Пасля некалькіх такіх эпізодаў асноўным метадам размовы з ім стаў крык. На Маўглі сварыліся з ранку да вечара, бо не праходзіла гадзіны, каб ён што-небудзь не «накасячыў». Але Саню было хоць бы што.

Мяне ж ён зацікавіў як «рэдкі від». На волі, вядома, з такімі людзьмі мець зносіны не даводзілася, а тут – калі ласка, колькі заўгодна. Я быў у хаце, пэўна, адзіны, хто на яго не крычаў (ну, шчыра кажучы, амаль не крычаў), і размаўляў з ім як роўны з роўным, хоць і было гэта няпроста. Хутка ў біяграфіі Маўглі высветлілася шмат цікавых рэчаў: бацька ягоны сядзеў шмат гадоў на Глыбокім (ПК-13), што з маці – няясна, ну а сам Маўглі жыве з цёткай, якая яго, відавочна, недалюблівае. Рос хлопец «сам сабе», прынамсі, прыкметаў мэтанакіраванага выхавання ў ягонай асобе я не заўважыў. Ледзь не ўсе жыццё Сані прайшло на вуліцы: бухаў, «факаў» клей, краў. Па ягоных словах, скончыў ПТВ, але пры гэтым амаль не ўмеў пісаць, ды і прачытаць больш за некалькі радкоў для яго было непасільнай справай. Развіццё ягонае, па маёй ацэнцы, цягнула на ўзровень адзінаццаці-дванаццацігадовага. Часам я глядзеў на Маўглі і думаў: «Вось табе і дваццаць першае стагоддзе ў цэнтры Еўропы... Пад носам у хвалёных сацыяльных і адукацыйных службаў, ды той жа інспекцыі па справах непаўналетніх, вырас дзікун, які ў 21 год не ўмее чытаць. І ўсё, што яны здолелі з ім зрабіць, гэта пасадзіць у турму. Зараз жа з верагоднасцю ў 99% ён будзе ўсё жыццё бухаць, сядзець, красці і калоцца. І ўсім пофіг. Усім... акрамя мясцовага РУУС, якому ён робіць статыстыку».

Але калі да Маўглі не было справы дзяржаве, дык была справа няўрадавым арганізацыям: Саня яшчэ падлеткам ездзіў у Італію па Чарнобыльскай лініі. Падрабязнасцяў я ўжо не памятаю, толькі памятаю, як ён распавядаў аб сваім званку італьянцам адсюль, з Беларусі: «Звоню, она берёт трубку... Ну я: «Привет!», она «Пронто! Пронто!», а я ей: «Хуёнто!» и бросил трубку!», – на гэтым месцы Маўглі заліўся смехам, відавочна задаволены сваім тонкім гумарам.

Яшчэ ў Маўглі была астма. Часам ён заходзіўся цяжкім кашлем і тады прасіў у кантралёра балончык з аэразолем, які яму не давалі ў камеру (бо ён быў металічны), пакінулі ў ячэйцы на прадоле. Балончык, дарэчы, быў «ад італьянцаў». Але, нягледзячы на жудасныя прыступы, Саня і не думаў кідаць курыць.

Дні ішлі, Маўглі рабіўся ў хаце яўным ізгоем. Не ўмеючы паводзіць сябе прыстойна, Саня да таго ж увесь час «пароў касякі» – то «запарафініць» агульную рэч, но нап'ецца на ноч чыфіру і потым уначы блюе, не даючы іншым спаць. Акрамя таго, яго прыходзілася ўвесь час прымушаць праць свае рэчы і ўдзельнічаць у прыбіранні хаты. Зразумела, на яго бясконца лаяліся. Першым часам я яго нават абараняў – шкада было глядзець, як ён скукожваўся ад грознага рыку і вылупленых вачэй сукамернікаў, – і сам спрабаваў не раз і не два размаўляць па-добраму, тлумачачы правілы жыцця ў хаце. Дапамагалі мае «душавыратавальныя» гутаркі ў лепшым выпадку на паўдня, таму пасля чарговай спробы я іх закінуў. Як сказана раней, «жорсткія» метады таксама не дапамагалі ў яго выхаванні. Да таго ж хутка мы зразумелі адзін цікавы псіхалагічны нюанс: Маўглі проста жыццёва неабходна было знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, нават калі гэтая ўвага выражалася выключна ў лаянцы і крыках. Дзеля таго, каб быць «зоркай хаты» і цягам усяго дня чуць размовы пра сябе, ён гатовы быў цярпець і абразы, і наезды, і пагрозы. Ужо ў наступныя гады я зразумеў, што гэта асобны тып людзей, які асабліва яскрава праяўляе сябе менавіта ў камернай сістэме. Яны знарок напружваюць тых, хто іх атачае, каб любым коштам замкнуць іх увагу на сабе.

Хутка ўсе шляхі выхавання (акрамя, бадай, фізічнага), скончыліся. Яго прасілі, на яго раўлі, усяляк пагражалі, пужалі, пазбаўлялі цыгарэт, спрабавалі ігнараваць. Але ўсе гэта толькі больш распаляла нашага Маўглі, бо ён яўна адчуваў, што намаганні ўсей хаты, а значыць, і ўвага, скіраваныя на яго. Ён пачаў выказваць незадаволенасць: маўляў, да яго дрэнна ставяцца. Папярэджваў кантралёра, што «ўскрыецца», аб'яўляў галадоўку (якая доўжылася 15 хвілін, да першага баршчу, прынесенага баландзёрам), а аднойчы нават напісаў заяву оперу. На сшыткавым аркушыку паперы хвалістымі радкамі, ледзь разборлівымі, неверагодна крывымі літарамі было напісана прыкладна наступнае (перадаю блізка да арыгіналу):

заявлене

прашу пиривисти миня вдругую хату патамушта у миня 1000 касиков явсем мишаю наминя пастаяна арут

...і гэтак далей.

Праўда, заяву гэтую ён так і не падаў. Затое працэс яе састаўлення і абмеркаванне самога ўчынку Маўглі зацягнулася на паўдня – а большага Саня і жадаць не мог.

Пасля Новага году (надышоў 2011-ы) мяне адправілі на бальнічны корпус жодзінскай турмы – лячыць уросшы ногаць на назе. Праз два тыдні я вярнуўся, але Маўглі ў хаце ўжо не было, і вось што мне распавялі пацаны. Амаль адразу пасля майго сыходу Саня нібы з ланцуга сарваўся – пачаў паводзіць сябе зусім неадэкватна: ці то ў яго адкрылася псіхічнае захворванне, ці то ён удала яго сімуляваў. У прыватнасці: барабаніў у сцены без дай-нагоды, нёс лухту горшую за ранейшую, хаваўся за дзвярыма прыбіральні, краў рэчы з агульнага «катла», а потым наогул скраў і схаваў ў сябе чужы ліст. Хутка ён пачаў атрымліваць ад хлопцаў «ляшчоў», бо трываць ужо не было ніякай магчымасці. У выніку мянты, пэўна, зразумелі, што з Санем нешта не так, і забралі яго на санчастку.

Прайшло амаль тры гады. Я зноў у Жодзінскай турме, але ўжо не ў рангу падследнага – перавялі з магілёўскай «крытай» лячыць страўнік, бо на Жодзіна – філіял Рэспубліканскай турэмнай бальніцы. Вызваў опер – відаць, каб прабіць, што я за «пасажыр». На сцяне ў апярскім кабінеце – фоткі асуджаных з прафілактычным улікам. Прабягаючы вачыма па радку «Схільныя да суіцыду і членашкодніцтва», я сустракаюся позіркам з... Маўглі. Вось табе на! Так, сапраўды ён. І прозвішча супадае. Пэўна, заехаў ужо, вызваліўшыся, па другім разе, а мо ўжо і па трэцім.

Вярнуўшыся ў хату, я стаў прыгадаваць усё тое, што распавёў вам. Узгадаў балончык ад астмы, позірк ваўчаняці, суцэльна гнілыя ў дваццаць адзін год зубы, космы, што падалі ў тазік з мыльнай вадой, калі мы галілі Маўглі галаву... І чамусьці на розум прыйшло пытанне: а што з Санем станецца, калі ён памрэ? На жаль, было мала сумневу ў тым, што пражыве ён нядоўга, калі толькі не сядзе на доўгі тэрмін і турма яго не «закансервуе».

А хто па ім будзе плакаць?
Ці будзе каму несці ягоную труну?
Ці атрымаецца, як з бальзакаўскім «Айцом Гарыё», які паміраў амаль у поўнай адзіноце, і патурбаваліся ягоным апошнім шляхам, лічы, чужыя людзі?

Родных у Маўглі няма, сябры ёсць наўрад ці, а калі ёсць – гэта яўна не лепшыя прадстаўнікі чалавечага роду... Падумалася, як жа сумна і няўтульна так не толькі жыць, але і паміраць, калі ты зусім адзін.

А яшчэ падумалася, што той, хто кінуў мяне ў вязніцу за палітычнае злачынства, і той, хто зрабіў Маўглі крадуном і маргіналам на ўскрайку жыцця, – гэта адзін і той жа Левіяфан.

Сакавік 2015 г.

 

ЗАПАХ

Каждая тюрьма пахнет по-своему.

Вываливаясь из тесного автозака со своими клунками-кешерами, первое, что видишь — изучающие рожи вертухаев. На подсознательном же уровне поры уже начинают впитывать запах той тюрьмы, которая станет на эти месяцы или годы твоим домом.

Володарка пропиталась тревогой. От «кабинетов» до «подлодки», от «сборки» до «кичи», от прогулочных двориков до санчасти, от нового корпуса до «красного корпуса» — её бетонные стены, местами отделанные кафелем, дышат тревожным ожиданием, беспокойством за собственную судьбу, неуверенностью в завтрашнем дне, пугающей неизвестностью.

Куда же опер кинет? В «братскую» хату? В «мужицкую»? Или, может в «пресс-хату»?

Следак пришел!  Что там? Очная ставка? Подельник стал меня сливать? Или, может, уже будут с делом знакомить?

Адвокат! Чего так рано-то? Недавно ведь приходил! Может, у родных что случилось?

24 часа в сутки это место впитывает душевные волнения и нервозность тех, кто в нём заточён.

СТ-8, она же «Жодино», она же «Черный бусел» (романтическую кличку дали тюрьме, я так подозреваю, для пущего пафоса и важности, сами же менты, по аналогии с российским «Черным лебедем») пахнет страхом. Он въелся в истёртые ступеньки, надраенные полы, бетонно-металлические камеры, выкрашенные бежевым стены и головы арестантов. На Жодино заключённых бьют. Корпусные и «резерв» бьют за отказ становиться на растяжку, за грубое слово в адрес контролёра, тюремные опера бьют за нежелание давать явки с повинной и за объявление голодовки. Жодино − «красная» тюрьма, в начале 2000-х в ней ломали воров в законе и всевозможных тюремных авторитетов. Их кровь продолжает пахнуть страхом, заражая им уже сегодняшних арестантов и опьяняя вседозволенностью вертухаев.

Могилёвская крытая — официально «Тюрьма №4» — пахнет сном. Персонал спокоен и невозмутим (хотя бывают и исключения), на продолах тихо, никто никуда не торопится: в воздухе витает сонная и флегматичная атмосфера. Примерно за час до отбоя по каждому продолу в крытой расстилается длиннющий ковёр: чтобы заглушать шаги контролёра. Я так и не выяснил для себя, зачем же это делается: чтобы громкими шагами не мешать зэкам спать, или же чтобы те не слышали, как вертухай подкрадывается к двери и подслушивает, о чём беседуют в камере?

Ночью на этаже настолько тихо, что, лёжа на наре, слышишь, как вертухай готовит себе чай. Вот он закипятил электрочайник, залил кипяток, насыпал сахар, размешал… сёрбнул из кружки…

Интересно, ведь и в Могилёве зэков бьют, ведь и там кто-то ждёт нового срока.  Но всё же — атмосфера совсем другая. Быть может, это оттого, что половина тамошнего населения — люди со сроками от 10-ки и больше? Им уже надоело бояться, незачем нервничать и нечего ждать...

Есть такая программа — «Битва экстрасенсов». Однажды, смотря на колдунов, делающих пассы руками и загадочно вглядывающихся вдаль, я подумал: вот если бы они умели своими глазами видеть энергетику зданий и мест! Тогда над каждым из этих строений: Пищаловским замком, бывшей психиатрической лечебницей, переоборудованной в могилёвскую тюрьму, над тюрьмой в городе Жодино — в местах, где злая воля людей, однажды причинивших боль своим ближним, встречается со злой волей государственной системы, синергетически умножая друг друга, — они бы увидели огромную, на полнеба, чёрную воронку, секунда за секундой вытягивающую жизнь из тех, кто под ней оказался.

Июль 2016 г.

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

У садзе мірна цвыркуны.
А мы знікаем без вайны.

Ёсць яшчэ варыянт, што падчас пісання гэтай часткі ў Бахарэвіча скралі ягонага Скіму і падсунулі чужога персанажа з такім самым імем і выглядам… Але гэты сюжэт, магчыма, апіша Марціновіч.

Карочэ, вы зразумелі, што ў вёсцы гэтай усё было хуёвым. Але людзі былі расчудзесныя. Бо гэта ж Ірландзія – краіна простых людзей са складанай бажэсьцьвенай місіяй.

один из множества
маленьких литературных гоминидов
на печатной машинке
случайно выдаёт последовательность
words, words, words.