Алесь Аркуш

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Жодзіне Менскай вобласьці. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя». У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў. Выдаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі» і часопіс «Калосьсе». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Аўтар 15 кніг паэзіі, прозы і эсэістыкі, а таксама песень шэрагу рок-гуртоў: «Мясцовы час», «RIMA», «Sumarok». Аўтар літаратурнай перадачы на Беларускім Радыё Рацыя «Жыцьцё зь літаратурай».

Гэты літаратурна-крытычны інструмэнт, — змаганьне з графаманамі, — быў прыдуманы, відавочна, для ўнутрывідавай барацьбы. У выніку гэтай «заточкі» мы жывём зь дзесяцьцю клясыкамі, а ўсё астатняе пайшло на сьметніцу.

Парыскі тлум мяне хутка стамляў. І тады я вяртаўся ў кватэрку на вуліцы Gravilliers, у якой другі тыдзень жыў парыскім жыцьцём, і, грымнуўшы на канапу, чытаў кнігі, балазе на паліцах іх было ўдосталь. І, што самае каштоўнае, гэта былі пераважна беларускамоўныя кнігі.