Аляксандар Ірванец

Украінскі паэт, пісьменьнік, 1961 г. н. У 1989-м скончыў Маскоўскі Літаратурны інстытут. Адзін з удзельнікаў літаратурнай групы «Бу - Ба - Бу» (разам зь Юрыем Андруховічам і Віктарам Небараком). Аўтар кніг вершаў "Вогнішча на дажджы" (1987), "Цень вялікага клясыка і іншыя вершы" (1991) , "Вершы апошняга дзесяцігодзьдзя" (2001), "Любіце!.. " (2004) і інш. З пачатку 2000-х гадоў піша прозу і п'есы. 

Пераклад:

Была пятніца, восьмае траўня. Набліжаўся ясны, пагодны вечар, сьвежы і зорны. Марк зь Янам сядзелі пад парасонамі вулічнай кавярні, дапіваючы па трэцім куфлі піва.

Яны пасябравалі адносна нядаўна – крыху больш года назад. На паседжаньні літаратурнай студыі пры рэдакцыі моладзевай газеты. Абодва выявіліся нявольнікамі паэзіі, таму і зараз, пасёрбваючы піва, вялі тую самую бясконцую размову, якая цягнулася між імі ўжо больш году.