...Сталічнае жыцьцё зноў робіцца стабільным,
Правераны кліент ідзе ў бардэль стары,
Сінеюць прыцемкі, і з водсьветам магільным
Сьвятло прагрэсу — газ — шалее ў ліхтары!
Андрэй Хадановіч
Нарадзіўся ў 1973 г. у Менску, скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ й асьпірантуру пры БДУ. Паэт, аўтар кніг «Старыя вершы» (2003), «Лісты з-пад коўдры» (2004), «Сто лі100ў на tut.by» (2006), «Бэрлібры» (2008), «Несымэтрычныя сны» (2010). Перакладае з польскай, францускай, расейскай, украінскай, ангельскай і іншых моваў, пераважна паэзію. Бард, літаратуразнаўца, выкладчык францускай літаратуры, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру.