Анджэй Бурса

(Andrzej Bursa) Польскі паэт. Літаратурай займаўся ўсяго каля 3 гадоў. Ягоная паэзія поўная бунту, брутальнасьці і цынізму. Бурса апісвае рэчаіснасьць бескапрамісна і цалкам вольна ад хоць якіх установак. Нарадзіўся 21 сакавіка 1932 году ў Кракаве, памёр 15 лістапада 1957 году ўва ўзросьце дваццаці пяці гадоў.

Пераклад:

такія выкшталцоныя і далікатныя
анатомію ягонага твару
выдавалі зьлёгку напружаныя
вусны:
каб больш разумна і ветліва казаць
вочы:
каб больш уважліва і далікатна мяне слухаць
о, тааак…
ну як было ня плюнуць яму ў морду