Атэна Фарухсад

Athena Farrokhzad, нарадзілася ў 1983 г., жыве ў Стакгольме. Паэтка, літаратурны крытык, перакладчыца, драматург і выкладчыца творчага пісьма. Яе першы зборнік паэзіі Vitsvit выйшаў па-шведску ў 2013 г. у выдавецтве Albert Bonniers. Пад назвай «Белая нізка» ў беларускім перакладзе Дзмітрыя Плакса зборнік выпусціла ў 2016 г. выдавецтва «Крок». У тым жа годзе, выйшаў другі зборнік паэзіі Атэны Фарухсад TRADO ў суаўтарстве з румынскай паэткай Святланай Карстэн.

Пераклад:

Еўропа, я аддала табе ўсё і цяпер я нішто.
Еўропа, дзвесьце шэсцьдзясят еўра і семдзясят шэсць цэнтаў, студзень 2018.
Я не трываю самой сябе.
Еўропа, калі ты скончыш вайну супраць чалавецтва?