Ду Фу

(杜甫; 712 – 770) – клясык кітайскай паэзіі «залатога веку» эпохі дынастыі Тан.

Спраўна гняздо ля надрэчнай хаціны
 зладзілі ўжо зімародкі,
Адзінарогі высока залеглі,
 дзе спрэс магілы відны.
Вывучыш свет і шукацьмеш уцехі –
 толькі хіба ж яна ў пастках
Той мімалётнае славы? Навошта
 трэба, папраўдзе, яны?