Галіна Сіўчанка

Нарадзілася ў 1983 годзе ў Берасьці. Скончыла факультэт замежных моваў БрДУ імя А.С. Пушкіна, магістратуру і асьпірантуру БДУ (тэорыя мовы). Выкладчыца ангельскай мовы. Аўтарка кнігі вершаў “Зоў Звычаю” (2018, Менск). Жыве ў Менску.

Я ў неба гляджу і помню
кожны кратэр на твары даўно заржавелай поўні,
што ўсплывала з нутра самаробнага тэлескопа.