Гельмут Кайзар

(Helmut Kajzar, 1941-1982) Польскі драматург, тэарэтык тэатру, рэжысёр, славуты сваімі пастаноўкамі п’есаў Ружэвіча, Мрожака, Гамбровіча, а таксама перакладамі ды адаптацыямі Гандке.

Пераклад:

Апалоне і вы, ягоныя музы, хіба я творца, хіба мне была дадзеная ласка ўваходу ў ваш зялёны гай? Хіба поруч з жахам могуць існаваць сінтаксіс і арфаграфія? Я выразна адчуваю, што гэта ПІШАЦЦА. Дзе, дзе яно застаецца? У якой КНІЗЕ? Ці можа гэта ты, мой салодкі, праз гады, у будучыні, ЦЯПЕР? Ты пішаш? Мне? Ах, значыць, я загіну не ўвесь. Значыць, не ўсё дарма. Ці напраўду?