Генавэфа Якубоўска-Фіялкоўска

Genowefa Jakubowska-Fijałkowska (нар. у 1946 г.) – польская паэтка. Першы зборнік "Пажыцьцёвае зьняволеньне" (Dożywocie) выйшаў у 1994 годзе. Сярод іншых, выдала кнігі "Бог зьехаў на Флорыду" (Pan Bóg wyjechał na Florydę, 1997), "Пяшчотны нож" (Czuły nóż , 2006), "Паслясмачча трускалак" (Ostateczny smak truskawek, 2009). У 2017 годзе з кнігай "Сонны паралюш" (Paraliż przysenny) выйшла ў фінал літаратурнай прэміі Nike. Пра яе напісалі: “Гераіню прысудзілі да старасьці, але яна на такое ня згодная, яна ўсё яшчэ маладая і задзірыстая ў кожным слове, па-ранейшаму ядраным і вострым. Хочаш атрымаць у твар, нейчай непрыемнай, ня вельмі прыгожай (прыгожая пайшла я…днацца з чымсьці цалкам іншым) праўды, хочаш пакут, якія не падбіраюць словаў, тады гэта тваё". (Караль Малішэўскі, паэт, празаік, крытык). “Паэтка вяртае нашым развагам пра сьвет правільныя прапорцыі: паказвае, што паміж фізіялёгіяй і лірызмам ніколі не было антаганізма. І што можна – не выпадаючы з літаратурнай тусоўкі – думаць пра бога, сьцягваючы майткі ў Стамбуле”. (Агнешка Вольны-Хамкала, паэтка, крытык). Праз грубую мову, гранічную шчырасьць і непасрэднасьць у Польшчы яе паэзія займае асобнае месца. Якубоўску-Фіялкоўску ў Польшчы назвалі "Ваячкам у спадніцы", а пазьней у Чэхіі – "Букоўскі ў спадніцы". 

Пераклад:

прыйдзе сьмерць
прыгожая
як вочы коней