Герыт Ахтэрберг

Gerrit Achterberg (1905–1962) — нідэрландскі паэт, апошні з агульнапрызнаных класікаў галандскага мадэрнізму, лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. Найбольш цікавым сучаснаму чытачу можа падацца яго экспрэсіяністычны перыяд творчасці, на які вялікі ўплыў мелі яго псіхічная хвароба і здзейсненае ім забойства адной з каханых жанчын. Выбраныя вершы Ахтэрбергера ў перакладах Лявона Баршчэўскага рыхтуюцца да выдання ў серыі «Паэты планеты» (выдавец Зміцер Колас).

Скляпенне ёмістае ўверсе,
пучок ружовых валасоў.
Падатлівая
слота ўлоння —
бездапаможная дрыгва
паміж магутных гор.