Хорхэ Люіс Борхэс

Jorge Francisco Luis Isidoro Borges Acevedo (1899 — 1986), аргентынскі пісьменьнік, паэт, крытык, эсэіст і перакладнік, клясык усясьветнай літаратуры ХХ стагодзьдзя.

Пераклад:

Кілпатрыка забілі ў тэатры; забойцу брытанская паліцыя так і не знайшла; паводле гісторыкаў, яе рэпутацыя ад гэтай няўдачы не пацярпела, бо хутчэй за ўсё сама паліцыя забойства й арганізавала. Раяна турбуюць іншыя моманты загадкі. Яны гэткія цыклічныя: здаецца, у ёй паўтараюцца й спалучаюцца падзеі з самых далёкіх краін і эпох.