Кім Чжун Хо

Да канца невядома, ці “Кім Чжун Хо” – сапраўднае імя і прозьвішча аўтара, ці гэта псэўданім. Больш за тое, ніхто дагэтуль ня ведае, як ён выглядае, дзе нарадзіўся і вырас. І гэта ня дзіўна, бо за падобныя вершы ўлады КНДР яшчэ ў 2011 годзе завочна прысудзілі аўтара да сьмяротнага пакараньня. 

Пераклад:

а цяпер – кажа нарэшце вядоўца
галоўная частка мерапрыемства:
гала-парад калабарантаў
плюс разынка фэсту – ў фінале
сьвяточны расстрэл нязгодных

Пераклад:

Бачыш, поўня ў чорным небе?
Гэта – дзюрка сарцірная, браце,
від зьнізу.

І нібыта ж ямо тут цукеркі,
удыхаем водар азалій,
уздыхаем над  вершам,
карыстаемся мылам,
разважаем пра космас і шчасьце...