Марыя Пушкіна

Нарадзілася ў 1988 г. у Менску, скончыла філялягічны факультэт БДУ. Перакладае з польскай і чэскай моваў.

Пераклад:

Апалоне і вы, ягоныя музы, хіба я творца, хіба мне была дадзеная ласка ўваходу ў ваш зялёны гай? Хіба поруч з жахам могуць існаваць сінтаксіс і арфаграфія? Я выразна адчуваю, што гэта ПІШАЦЦА. Дзе, дзе яно застаецца? У якой КНІЗЕ? Ці можа гэта ты, мой салодкі, праз гады, у будучыні, ЦЯПЕР? Ты пішаш? Мне? Ах, значыць, я загіну не ўвесь. Значыць, не ўсё дарма. Ці напраўду?